Крыж Храбрых Булак-Балаховіча

Крыж Храбрых Булак-Балаховіча — ордэнскі знак заснаваны генералам С. Булак-Балаховічам для ўзнагароджання чыноў свайго атрада.

Крыж Храбрых арміі Булак-Балаховіча
Krzyż Waleczności Armii Bułak-Bałachowicza BAR.svg Krzyz Bulaka-Balachowicza.jpg
Арыгінальная назва Крыж Храбрых
Краіна Сцяг Беларускай Народнай Рэспублікі БНР,
Сцяг Польшчы Польшча
Тып Крыж
Каму ўручаецца чыны атрада Булак-Балаховіча
Падставы ўзнагароджання барацьба супраць бальшавікоў
Статус не ўручаецца
Статыстыка
Колькасць узнагароджанняў каля 10000

Крыж Храбрых быў уведзены па ініцыятыве генерала Станіслава Булак-Балаховіча з мэтай адзначэння афіцэраў і радавых жаўнераў свайго шматнацыянальнага белага атрада, да якога ў тым ліку ўваходзілі і беларусы. Афіцыйнасць Крыж Храбрых Булак-Балаховіча набыў падчас, калі войска Балаховіча было асобным атрадам Беларускай Народнай Рэспублікі, а пасля — Добраахвотніцкай Хаўруснай Арміяй (польск.: Ochotnicza Sprzymierzona Armia) у складзе Войска Польскага падчас польска-савецкай вайны.

Атрад Станіслава Булак-Балаховіча быў створаны пасля камуністычнай рэвалюцыі. На пачатку ўтварэння аддзелы атрада вызначыліся ў баях за свабоду Эстоніі, а таксама ў баях за многія расійскія гарады. 5 красавіка 1919 г. атрад Балаховіча захапілі Гдоў, вызваляючы 500 сказаных на смерць закладнікаў. 29 сакавіка 1919 г. быў вызвалены Пскоў. Пасля гэтага Булак-Балаховіч са сваім атрадам змагаўся ў абароне Латвіі, Літвы, Польшчы, Беларусі і Украіны. Атрад захапіў знаходзячыйся ў тылу савецкіх войскаў Пінск, вызваляючы некалькі сотняў закладнікаў, і ўзяў у палон Штаб IV Арміі, а таксама некалькі савецкіх дывізій. Пасля перамір’я Польшчы і саветаў, корпус Балаховіча самастойна змагаўся з камуністамі ў Беларусі да 18 сакавіка 1921 г.

Крыж Храбрых быў нагародай за адвагу, а таксама служыў для ўшанавання памяці атрада. Права надаваць нагароду мела Рада Крыжа, на чале з генералам Станіславам Булак-Балаховічам. Было тры Рады Крыжа:

  • першая, створаная яшчэ ў Эстоніі 5 лістапада 1918 г.
  • другая, створаная ў Варшаве генералам Яраслаўцавым(руск.) бел. 6 сакавіка 1921 г.
  • трэцяя, створаная 18 сакавіка 1931 г. у 10-я ўгодкі канца баявых дзеянняў

Кавалераў крыжа абавязваў спецыфічны кодэкс, які звалі 10 запаветамі рыцара:

  1. Вера ў Бога, справядлівасць і адвага — гэта якасці праўдзівага рыцара
  2. Перад тым, як пачаць барацьбу з ворагам, перамагі ўсё зло ў сабе самім
  3. За нашу і вашу свабоду — гэта наш дэвіз. Шануй таму свабоду той краіны, дзе знаходзішся
  4. Будзь свядомы ў сваіх учынках і гатовы несці ўсе іх наступствы
  5. Прыгожы ўчынак лепшы, чым прыгожыя лозунгі
  6. Не вымай зброю без неабходнасці, але і не хавай не выкарыстаўшы
  7. Умей выбачаць паколькі і сам ты не святы
  8. Не будуй свайго шчасця на няшчасцю іншых
  9. Для кавалера Крыжа кажды веруючы ў Бога ёсць братам
  10. Смерць у баі ў абароне Крыжа ёсць для рыцара найбольшым гонарам і нагародай

Да Крыжа выдаваўся дыплом і легітымацыя (пацвярджаючы дакумент). На працягу многіх гадоў польскія вайсковыя ўлады талеравалі адзначэнне Крыжом, хоць гэтая адзнака ніколі не была фармальна зацверджаная, таксама бо пасля вайны ёй нагароджвалі не толькі былых жаўнераў, але і беларускіх эмігрантаў. На пачатку 30-х гадоў XX стагоддзя польскія вайсковыя ўлады выдалі катэгарычную забарону на нашэнне Крыжа Храбрых Булак-Балаховіча на вайсковых мундзірах у сувязі з «абясцэньваннем».

У 2020 Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь набыў Крыж[1]. Дагэтуль у музеі не было артэфактаў, якімі б можна было адлюстраваць асобу генерала Балаховіча[2].

АпісаннеПравіць

Крыж белага металу, формы Георгіеўскага крыжа, пакрыты белай эмаллю, памеру 35 на 35 мм. У цэнтры крыжа штампаваны круглы медальён, аксідаванага срэбра, на якім намаляваная над скрыжаванымі мячом і паходняй мёртвая галава. Медальён акружаны лаўровым вянком, перавязаным ўнізе стужкай. Адваротны бок гладкі і мае парадкавы нумар. Крыж насіўся на шырокай чорнай стужцы 38 мм, з двума залатымі аблямоўкамі па краях стужкі па 5 мм кожная.

Зноскі

СпасылкіПравіць

Гл. таксамаПравіць