Крызіс пераходу ў спадчыну англійскага прастола (1553)
Крызіс пераходу ў спадчыну англійскага прастола 1553 года ўзнік з-за невырашальнага асабістага і рэлігійнага канфлікту паміж каралём-пратэстантам Эдуардам VI і яго старэйшай сястрой і спадчынніцай, каталічкай Марыяй.
Галоўныя дзеючыя асобы: | ||
---|---|---|
|
Задума пазбавіць Марыю права на атрыманне ў спадчыну прастола, замяніўшы яе на спадчынніка-пратэстанта з малодшай галіны Цюдараў, узнік у Эдуарда яшчэ ў снежні 1552 года. У чэрвені 1553 года смяротна хворы Эдуард, які знаходзіўся пад уплывам рэгента Джона Дадлі, прызначыў сваёй пераемніцай шаснаццацігадовую Джэйн Грэй — праўнучку Генрыха VII і ятроўку Джона Дадлі. 6 ліпеня 1553 года Эдуард сканаў, а праз тры дні Тайны савет абвясціў Джэйн Грэй каралевай Англіі. Марыя, апярэджваючы дзеянні лонданскіх уладаў, бегла ва Усходнюю Англію, абвясціла сябе каралевай і ўзначаліла ўзброены мяцеж. Да 13 ліпеня, калі Джон Дадлі асабіста ўзначаліў ваенную аперацыю супраць Марыі, яна паспела мабілізаваць да шасці тысяч узброеных прыхільнікаў. Дадлі не вырашыўся атакаваць сканцэнтраваныя ў замку Фрамлінгем перавышаючыя сілы мяцежнікаў, адышоў да Кембрыджа і спыніў супраціўленне. Дзеянні другарадных сіл прыхільнікаў Джэйн Грэй на сушы і на моры і дзеянні атрада прынцэсы Елізаветы на зыход канфлікту не паўплывалі. 19 ліпеня Тайны савет зрынуў Джэйн Грэй і абвясціў каралевай Марыю. Джон Дадлі здаўся без бою, яго саюзнікі перайшлі на бок пераможцаў.

3 жніўня Марыя трыўмфальна ўехала ў Лондан і прыняла кіраванне краінай. У Англіі пачаўся пяцігадовы перыяд каталіцкай контррэфармацыі[1].
Непасрэднымі ахвярамі ліпеньскага крызісу сталі пакараныя смерцю за здраду Джон Дадлі, Томас Палмер і Джон Гейтс[2]. Джэйн Грэй, яе муж і яе бацька былі пакараны смерцю праз паўгода, пасля паражэння паўстання Уаета.
Крыніцы
правіць- ↑ Lee 2006, p. 62, The reign of Mary has been traditionally associated almost entirely with the Counter Reformation, in practice, however, there was a strong element of the Catholic Reformation.
- ↑ Loades 1996, p. 271, the three who died on 22 August were the only direct victims of a failed coup.
Літаратура
правіць- Ives, E. Lady Jane Grey: A Tudor Mystery. — Wiley-Blackwell, 2009. — 392 p. — ISBN 9781405194136.
- Lee, S. J. The Mid Tudors: Edward VI and Mary, 1547-1558. — Routledge, 2006. — 168 p. — (Questions and Analysis in History). — ISBN 9780203969083.
- Loades, D. M. John Dudley, Duke of Northumberland, 1504-1553. — Oxford University Press, 1996. — 333 p. — (Headstart History Papers). — ISBN 9780198201939.
- Loades, D. M. Intrigue and Treason: The Tudor Court, 1547-1558. — Pearson, 2004. — 326 p. — ISBN 9780582772267.
- Loades, D. M. Elizabeth I: A Life. — Continuum, 2006. — 410 p. — ISBN 9781852855208.
- McIntosh, J. L. From heads of household to heads of state: the preaccession households of Mary and Elizabeth Tudor, 1516-1558. — Columbia University Press, 2009. — 251 p. — ISBN 9780231135504. Нумары глаў і параграфаў прыводзяцца па электроннаму выданню.
- Porter, L. Mary Tudor: The First Queen. — Hachette Digital, 2010. — 9392 p. — ISBN 9780748122325.. Нумары «старонак» прыводзяцца па электронным выданні для Kindle Reader.
- Williams, P. The Later Tudors: England, 1547-1603. — Oxford University Press, 1998. — (New Oxford history of England). — ISBN 9780192880444.