Крымскататарская мова ва Украіне

Крымскататарская мова ва Украі́не (укр.: Кримськотатарська мова в Україні) — адна з моў нацыянальных меншасцей Украіны, у вялікай ступені распаўсюджаная сярод крымскіх татараў краіны. Пашыраная пераважна ў Херсонскай вобласці. Паводле перапісу насельніцтва 2001 года каля 230 тыс. грамадзян Украіны назвалі крымскататарскую мову роднай, у тым ліку 228373 з 248193 крымскіх татараў (92,0%), якія пераважна жылі ў Крыме, які з 2014 года уваходзіць ў склад Расіі. Высокі працэнт асоб, якія назвалі роднай мовай крымскататарскую, назіраецца ў сельскіх раёнах КрымаБелагорскім (29,2%), Кіраўскім (25,5%), Савецкім (22,2%), Джанкойскім (21,6%), Бахчысарайскім (21,3%). У цэлым па Крыму (без Севастопаля) крымскататарскую назвалі роднай мовай 11,3% насельніцтва.

Доля насельніцтва, якая назвала роднай мовай крымскататарскую паводле перапісу 2001 г.
Доля насельніцтва ў сельсаветах і гарадах Крыма, што ўказала крымскататарскую мову роднай паводле перапісу 2001 г.

Распаўсюджанасць правіць

Родная мова крымскіх татараў паводле даных перапісаў[1][2]

мова 1989 2001
Крымскататарская 92,6% 92,0%
Руская 4,0% 6,1%
Украінская 0,2% 0,1%
іншая 3,2%[3] 1,8%
Родная мова крымскіх татараў паводле перапісу 2001[4]
ўсё насельніцтва гарадское насельніцтва сельскае насельніцтва
Крымскататарская 92,0% 89,1% 93,5%
Руская 6,1% 8,5% 4,9%
Украінская 0,1% 0,1% 0,1%
іншая 1,7% 2,3% 1,4%

Зноскі

Спасылкі правіць