Крымскі рэйд ГУР МА Украіны 2023
Рэйд ГУР МА Украіны на тэрыторыі мыса Тарханкут адбыўся ноччу перад світаннем 24 жніўня 2023 года, у Дзень незалежнасці Украіны. Спецпадраздзяленне ГУР МА разам з ВМС Украіны высадзілася на мыс Тарханкут[1]. Упершыню з 2014 года на тэрыторыі акупаванага Крыма быў падняты Дзяржаўны сцяг Украіны.
Крымскі рэйд ГУР МА Украіны 2023 | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Расійска-ўкраінская вайна | |||
Дата | 24 жніўня 2023 | ||
Месца | Украіна, Аўтаномная Рэспубліка Крым, Мыс Тарханкут | ||
Вынік | Паспяховы рэйд ГУР МА Украіны | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Сілы бакоў | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
Ход падзей
правіць24 жніўня, каля 5 гадзін раніцы па кіеўскім часе, адбылася высадка ўкраінскіх войскаў у раёне населеных пунктаў Маяк і Аленаўка, украінскія вайскоўцы ўступілі ў бой з 3-м радыётэхнічным палком Расіі.
Каля 12:00 украінскія вайскоўцы вярнуліся пасля рэйду.
25 жніўня 2023 года ў перахопленай размове адзін з вайскоўцаў УС РФ паведаміў камандзіру аб паўторнай высадцы ўкраінскага дэсанта ў раёне населенага пункта Новаазёрнае[2].
Прадстаўнік ГУР МА Украіны Андрэй Юсаў у каментары ўкраінскім СМІ заявіў, што не можа ні пацвердзіць, ні абвергнуць высадку ўкраінскіх вайскоўцаў у раёне населенага пункта Новаазёрнае.
Рэакцыя
правіцьПрэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас сумеснага брыфінгу з прэзідэнтам Партугаліі Марселу Рэбелу ды Созам у Кіеве заявіў: «Пакуль рана казаць пра вызваленне Крыма. Другое — падрабязны даклад будзе ў мяне ад генерала Буданава. Трэцяе — так, гэта нашы хлопцы. Чацвёртае — ахвяр з нашага боку няма, гэта добрая навіна. Прынамсі, гэта тое, што я змог па тэлефоне абмеркаваць з кіраўніком ГУР МА»[3].
Акупацыйныя ўлады адмовіліся каментаваць інцыдэнт, расійскія СМІ пачалі распаўсюджваць інфармацыю аб тым, што ўкраінская ДРГ нібыта «страляла па турыстах»[4].
Мэта аперацыі
правіцьНачальнік ГУР МА Украіны Кірыл Буданаў заявіў, што рэйд з высадкай украінскіх спецслужбаў у Крым 24 жніўня важны для таго, каб украінцы паверылі ў перамогу ў вайне з Расіяй не толькі на мацерыковай частцы Украіны, але і на паўвостраве Крым[5].
Каб прыгадалі і паверылі ў тое, што перамога не за гарамі, і іх вызваленне не за гарамі, што пра іх ніхто не забыўся |
Таксама Буданаў анансаваў наземную аперацыю па дэакупацыі Крыма. «Калі праводзяцца пэўныя ўдары па Крыме, то на гэтым усё не скончыцца. Будзе наземная аперацыя, будзе вяртанне дадому. Хутка ўсе дачакаюцца вяртання дадому»[5].
Крыніцы
правіць- ↑ В окупованому Криму пройшла спецоперація ГУР МО України, за підтримки ВМС України (24 серпня 2023 року).
- ↑ ГУР заявляє про паніку серед російських військових в Криму через повторну висадку ЗСУ (укр.).
- ↑ Рейд ГУР в Крим — Зеленський підтвердив відсутність втрат (укр.). Зеркало. Праверана 24 жніўня 2023.
- ↑ SHOT показал последние кадры стрелявших по туристам диверсантов ВСУ (руск.). ura.news (24 жніўня 2023). Праверана 24 жніўня 2023.
- ↑ а б Висадка ГУР у Криму: Буданов назвав мету операції (укр.). glavcom. Праверана 24 жніўня 2023.