Крыніца (Вішкавічы)
Крыніца з жыватворнай мінеральнай вадой у лесе каля вёскі Вішкавічы Чашніцкага раёна. Вада, якая б'е з крыніцы фантанам і пахне серай, лічыцца лекавай ад хвароб вачэй і страўніка. Каля крыніцы стаяць крыж і капліца, у якую прыносілі грошы і палатно. Паломнікі сюды прыязджалі не толькі з наваколля, але і з дальніх мясцін. Паводле словаў мясцовых жыхароў, калісьці тут паблізу пакланяліся яшчэ і каменю-следавіку.
Літаратура
правіць- Зайкоўскі, Э. М. Жыватворныя крыніцы Беларусі / Э. М. Зайкоўскі, Л. В. Дучыц. — Мн, 2001. — С. 46.
- Куцэра, Г. Валуны — гэта таямніцы прыроды / Г. Куцэра // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 1992. — 14 ліп.
- Крель, А. Родник у озера Святое / А. Крель // Народнае слова. — 2006. — 17 студз.
- Тараненко, В. Три чуда Чашниччины / В. Тараненко // Чырвоны прамень (Чашнікі). — 2003. — 30 верас.
Спасылкі
правіць- Помнікі гісторыі і архітэктуры Чашніцкага раёна. Помнікі прыроды(недаступная спасылка)