Крыніцкі сельсавет (Пружанскі раён)
Крыні́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Крыніца.
Крыніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Пружанскі раён |
Адміністрацыйны цэнтр | Крыніца |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 26 лютага 2002 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў складзе Пружанскага раёна. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Шчэрчаўскага сельсавета перададзена вёска Ясень[1]. 26 лютага 2002 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў падпарадкаванне Шарашоўскага пассавета.
Зноскі
- ↑ Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 25 лютага, 14 красавіка і 1 чэрвеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 21 (1061).
ЛітаратураПравіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.