Крысцін Ота

Крысцін Ота (нар. 7 лютага 1966 г., Лейпцыг, ГДР) — фенаменальная рэкардсменка з ГДР, шасціразовая алімпійская чэмпіёнка, легенда плавання.

Крысцін Ота
2018-11-24 Women's World Cup at 2018-19 Luge World Cup in Igls by Sandro Halank–192.jpg
Агульная інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя ням.: Kristin Otto
Спецыялізацыя Плаванне вольным стылем, батэрфляем, на спіне
Клуб DHfK, Leipzig
Нарадзілася 7 лютага 1966(1966-02-07) (55 гадоў)
Лейпцыг, Сцяг ГДР ГДР
Грамадзянства
Рост 185 см
Вага 70 кг
Commons-logo.svg Аўдыё, фота, відэа на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Пачала займацца плаваннем ў 10 год. Ва ўзросце 16 гадоў ўдзельнічала ў сваім першым чэмпіянаце ў Эквадоры, у 1982 годзе, дзе заваявала 1 залаты медаль у адзіночным плаванні, і 2 у складзе каманды.

У Чэмпіянаце Еўропы 1983 Ота фінішавала другой. У 1984 годзе ўстанавіла сусветны рэкорд на 200 м батэрфляем. Ёй прадказвалі шэраг перамог на будучых Алімпійскіх гульнях у Лос-Анджэлесе, аднак зборная ГДР не прымала ўдзелу ў гэтых спаборніцтвах. Шэраг няўдач дапоўніў зрушэнне пазваночніка, якое зрабіла немагчымым удзел Крысцін ў чэмпіянаце Еўропы 1985 года.

Крысцін вярнулася ў спорт на Сусветным Чэмпіянаце 1986 года, які праходзіў у Мадрыдзе. Тут Ота заваявала 4 залатыя медалі (100 м. вольным стылем, 200 м. камбінаванае плаванне, 4х100 м. камбінаванае плаванне, і 4х100 м. вольным стылем) і 2 сярэбраныя медалі (50 м. вольным стылем і 100 м. батэрфляем). У чэмпіянаце Еўропы 1987 года, Ота дадала на свой рахунак яшчэ 5 залатых медалёў.

У Летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года, якія праходзілі ў Сеуле, ёй зноў праракалі шэраг перамог. У гэты раз яна ажыццявіла сваю мару, заваяваўшы шэсць залатых медалёў. Пасля гэтага Крысцін заявіла аб заканчэнні спартыўнай кар'еры. Доўгі час працавала спартыўным каментатарам на тэлебачанні.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • БЭ ў 18 тамах, Т.11, Мн.,2000, С.457

СпасылкіПравіць

  • Kristin Otto — профіль на сайце www.sports-reference.com.