Крысціян Матрас
Крысціян Матрас (фар.: Christian Matras, 7 снежня 1900 — 16 кастрычніка 1988) — фарэрскі лінгвіст і паэт: першы фарэрац, які атрымаў званне прафесара.
Крысціян Матрас | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 7 снежня 1900[1][2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 кастрычніка 1988[1][2][3] (87 гадоў) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Бацька | Joen Michael Matras[d] |
Род дзейнасці | паэт, выкладчык універсітэта, мовазнавец |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Матрас нарадзіўся ў 1900 годзе ў паселішчы Відарэйдзі на фарэрскім востраве Віёй. Яго прозвішча паходзіла з сям’і французскіх імігрантаў. Атрымаўшы пачатковую адукацыю, у 1912 годзе ён быў залічаны ў школу Торсхаўна, дзе навучаўся разам з Вільямам Хайнесенам і Ёргенам-Францам Якабсенам. У 1917 годзе ён пераехаў у Данію і неўзабаве паступіў ва ўніверсітэт Капенгагена, дзе ў 1933 годзе абараніў доктарскую дысертацыю, а ў 1952 годзе стаў прафесарам лінгвістыкі, стаўшы першым фарэрцам, якія атрымалі званне прафесара. У 1965 годзе ён вярнуўся на Фарэры і ўзначаліў факультэт фарэрскай мовы ва ўніверсітэце Фарэрскіх астравоў.
Матрас унёс значны ўклад у вывучэнне фарэрскай літаратуры і культуры, а таксама фарэрскай мовы. У 1921 годзе сумесна з Ёргенам-Францам Якабсенам ім быў выпушчаны фарэрскі-дацкі слоўнік, а ў 1961 годзе — яго другое выданне. Матрас вядомы сваімі перакладамі кніг, а таксама лічыцца адным з найбольш выдатных паэтаў Фарэраў.
Памёр ён у 1988 годзе ва ўзросце 87 гадоў.
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #124664482 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Christian Matras // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ а б Brozović D., Ladan T. Christian Matras // Hrvatska enciklopedija — LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
СпасылкіПравіць
- Faroeartstamps.fo — Christian Matras Архівавана 7 жніўня 2007. (дацк.)