Крыцкі ўніверсітэт

Крыцкі ўніверсітэт (грэч. Πανεπιστήμιο Κρήτης) — грэчаская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай на востраве Крыт.

Крыцкі ўніверсітэт
грэч. Πανεπιστήμιο Κρήτης
Арыгінальная назва грэч. Πανεπιστήμιο Κρήτης
Заснаваны 1973
Краіна
Размяшчэнне Крыт
Сайт uoc.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт размешчаны ў гарадах Рэтымна (афіцыйная сядзіба) і Іракліян. Гэта адзін з самых вядомых і аўтарытэтных універсітэтаў краіны.

Па стане на 2017 год, тут налічвалася 16 000 студэнтаў і 2 500 аспірантаў, больш за 500 выкладчыкаў, а таксама каля 420 адміністрацыйных супрацоўнікаў.

Універсітэт заняў 62-е месца ў спісе The Times Higher Education 2018 года сярод лепшых універсітэтаў свету ва ўзросце да 50 гадоў і менш.

Структура

правіць
  • Школа філасофіі
  • Школа сацыяльных, эканамічных і палітычных навук
  • Школа адукацыі
  • Школа навукі і тэхнікі
  • Школа медыцыны

Спасылкі

правіць