Крыштаф Алендскі (сын Крыштафа)
(пам. 1668) сын Крыштафа Янушавіча, падкаморы ваўкавыскі
Крыштаф Алендскі (? — 1668) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.
Крыштаф Алендскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Геранім Васілеўскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Трызна[d] | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Багдан Масальскі[d] | ||||||
Смерць | 1668 ці не раней за 2 снежня 1669 | ||||||
Род | Алендскія | ||||||
Бацька | Крыштаф Алендскі | ||||||
Маці | Ганна з Есьманаў[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Алендскіх герба «Равіч», сын Крыштафа і Ганны з Есьманаў.
Стольнік (1617), суддзя земскі (1634), падкаморы (1650) Ваўкавыскага павета. Пасол на элекцыі караля Яна Казіміра (1648).
Валодаў з падзелу бацькоўскай спадчыны маёнткам Мачульна з фальваркамі Гнезна і пляцамі ў Ваўкавыску; ленны ўладальнік вёсак Дзякі і Жылічы ў Ваўкавыскім павеце (1618).
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 22. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.