Крыштоф Белазор (сын Уладзіслава)

сын Уладзіслава

Крыштоф Белазор (? — 1741) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Крыштоф Белазор
Вянява
Вянява
канонік віленскі[d]
Нараджэнне XVII стагоддзе
Смерць 1741
Род Белазоры
Бацька Уладзіслаў Белазор[d]

Біяграфія

правіць

Паходзіў са шляхецкага роду Белазораў герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Уладзіслава.

Канонік віленскі, канцлер віленскай і смаленскай капітул. Адзін з лідараў антысапегаўскага саюза шляхты ў феадальную вайну 1697—1702 гадоў. Патрабаваў ад караля Аўгуста II саксонскіх войск для разгрому Сапегаў. Ініцыятар расправы над М. Сапегам пасля Алькеніцкай бітвы 1700 года. У 1702 годзе пасол шляхты ВКЛ да цара Пятра I, патрабаваў ад яго войск і грошай, каб змагацца з Сапегамі і шведамі. У 1703 годзе ў складзе пасольства шляхты ВКЛ да Пятра I, якое заключыла саюз, аддаючы ВКЛ пад пратэкцыю Масквы. У 1708—1710 гадах зняволены Сапегамі.

Зноскі

Літаратура

правіць