Крэйнікская разня
У перыяд з 21 па 24 красавіка 2022 года ў горадзе Крэйнік (Заходні Дарфур , Судан) адбыліся ўзброеныя сутыкненні паміж арабскім апалчэннем «Джанджавід» і масалітамі , якія перараслі ў масавыя забойствы мірных грамадзян[1].
Напярэдадні
правіцьПадчас вайны ў Дарфуры Крэйнік стаў прытулкам для бежанцаў-масалітаў, якія ратаваліся ад пераследаў арабаў[2].
У 2021 годзе ў горадзе ўспыхнулі міжэтнічныя сутыкненні. Ахвярамі канфлікту сталі 88 чалавек загінулымі, яшчэ 84 атрымалі раненні[3]. 6 снежня апалчэнцы «Джанджавіда» атакавалі лагер бежанцаў у Крэйніку і спалілі яго дашчэнту[4].
Ход падзей
правіць21 красавіка 2022 года невядомыя забілі двух арабаў[5]. У адказ арабскія баевікі разам з байцамі Сіл аператыўнай падтрымкі (САП) пачалі забіваць масалітаў. Першы напад адбыўся 22 красавіка на гарадской плошчы, у выніку якога загінулі дзевяць чалавек[1]. Наступны напад, 23 красавіка, забраў шаснаццаць жыццяў[6][7]. 25 красавіка «Джанджавід» і САП атакавалі 25 навакольных вёсак[1]. Населеныя пункты былі цалкам знішчаны, а выжылыя беглі ў Генейну[1].
24 красавіка больш за 1000 арабскіх апалчэнцаў і салдат САП разгарнулі буйную серыю нападаў на масалітаў[1][3]. Дарфурская групоўка «Суданскі альянс» спрабавала абараніць мірнае насельніцтва, але была хутка разбіта[2]. Пад атакі арабаў трапілі школы, дамы, бальніцы[1] і як мінімум адна мячэць[8]. Забойствы працягваліся шэсць гадзін. Параненых спрабавалі вывезці ў Генейну, але атрады «Джанджавід» перакрылі дарогі[8]. На наступны дзень у горадзе забіта восем чалавек[9].
Цалкам, паводле розных ацэнак, падчас хвалі гвалту загінула ад 165 да 200 мірных жыхароў, у тым ліку 21 дзіця[7].
Рэакцыя
правіць- Султан Дар-Масаліта, дарфурскага племя масалітаў, абвінаваціў суданскую армію ў тым, што яна не перашкодзіла забойствам мірных жыхароў[8].
- Камандуючы САП Махамед Хамдан Дагала выказаў спачуванні і абвінаваціў абодва бакі ў здарэнні[2].
- Міністр абароны Ясін Ібрагім Ясін заявіў, што накіраваў падмацаванне ў Заходні Дарфур[10].
Наступствы
правіцьДа мая Крэйнік знаходзіўся пад кантролем арабскіх апалчэнцаў, але потым яго захапілі групы самаабароны масалітаў[2]. Да лютага 2023 года Крэйнік ператварыўся ў «выгаралы прывід», бо большая частка насельніцтва жыла ў лагерах бежанцаў, многія кварталы былі спалены[11].
Гл. таксама
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г д е "Behind an ordinary massacre in Kreinik, Darfur". Le Monde.fr(англ.). 2022-07-13. Праверана 2023-10-13.
- ↑ а б в г Salih, Zeinab Mohammed. ‘They killed everything’: Darfur survivor recounts deadly attack (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ а б Dozens killed, thousands displaced in wave of Darfur violence (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ Dabanga. Camp burns in deadly West Darfur attack (англ.) . Dabanga Radio TV Online (6 снежня 2021). Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ At least 168 killed in violence in Sudan’s Darfur: Aid group (англ.). www.aljazeera.com. Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ dabanga. Renewed violence in Kereinik, West Darfur (англ.) . Dabanga Radio TV Online (24 красавіка 2022). Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ а б NRC Humanitarian Snapshot May 2022: Post conflict Rapid Needs Assessment Kreinik, West Darfur – April 30th-May 2nd 2022 - Sudan | ReliefWeb (англ.). reliefweb.int (14 чэрвеня 2022). Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ а б в dabanga. West Darfur: At least 168 dead, 110 injured in 'tribal' massacre (англ.) . Dabanga Radio TV Online (26 красавіка 2022). Праверана 13 кастрычніка 2023.
- ↑ Salih, Zeinab Mohammed (2022-04-26). "Janjaweed militia blamed for attacks that left at least 200 dead in Darfur". The Guardian [брытанская англійская]. ISSN 0261-3077. Праверана 2023-10-13.
- ↑ More troops were deployed after 175 people were killed in violence in Darfur, Sudan . NPR (25 красавіка 2022). Праверана October 13, 2023.
- ↑ Bringing healthcare back to conflict-stricken communities in Sudan | MSF (англ.). Médecins Sans Frontières (MSF) International. Праверана 13 кастрычніка 2023.
Спасылкі
правіць- Brachet, Eliott (2022-07-13). "Behind an ordinary massacre in Kreinik, Darfur". Le Monde.fr(англ.).