Крэма

горад у Італіі

Крэма (італ.: Crema, ламб.: Crèma) — горад і камуна ў паўночнай Італіі, у ламбардскай правінцыі Крэмона. Размешчана на рацэ Серыа за 43 км на поўнач ад Крэмоны.

Крэма
італ.: Crema
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 34 км²
  • 34,52 км² (9 кастрычніка 2011)[1]
Вышыня цэнтра
79 ± 0 м
Насельніцтва
  • 33 786 чал. (1 студзеня 2023)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0373
Паштовыя індэксы
26013
Аўтамабільны код
CR
Афіцыйны сайт
Крэма на карце Італіі
Крэма (Італія)
Крэма
Крэма (Італія)
Крэма

Гісторыя правіць

Горад упершыню згадваецца ў гістарычных дакументах у XI стагоддзі як валоданне графаў Камізана. У 1098 годзе дачка тасканскага маркграфа Баніфацыя Мацільда Тасканская перадала Крэму ва ўладанне біскупам Крэмоны, якія пачалі развіваць у горадзе ваўняную вытворчасць, якая да XIX стагоддзя заставалася асноўным заняткам насельніцтва. У 1159 годзе горад быў узяты і разбураны імператарам Фрыдрыхам Барбаросам. У 1185 годзе імператар Генрых VI даў гораду статус свабоднай камуны, што прывяло да інтэнсіўнага эканамічнага развіцця, якое выявілася ў тым ліку ў будаўніцтве новых крапасных сцен у 1199 годзе і кафедральнага сабора. У 1335 годзе Крэма перайшла ва ўладанне міланскага герцага Джан Галеаца Вісконці і заставалася пад уладай гэтага роду да 1449 года (з перапынкам на валоданне Бенцані ў 1403—1423 гадах), калі адышла да Венецыянскай рэспублікі, апынуўшыся ў больш выгадным эканамічным становішчы. У 1580 годзе Крэма стала дыяцэзам, а ў 1796 годзе ў ёй была заснавана Акадэмія сельскай гаспадаркі. У 1797 годзе горад быў узяты французамі і злучаны з астатняй Ламбардыяй, першапачаткова ўтварыўшы правінцыю Крэма-Лода, але затым быў уключаны ў склад правінцыі Крэмона, што прывяло да яго заняпаду.

Заступнік камуны — святы велікамучанік і лекар Панцеляймон, святкаванне 10 чэрвеня.

У 2017 годзе ў Крэме здымаўся фільм «Назаві мяне сваім імем» з удзелам Цімаці Шаламэ і Армі Хамера.

Зноскі