Цімаці Шаламэ
Цімаці Хэл Шаламэ (англ.: Timothée Hal Chalamet, нар. 27 снежня 1995, Нью-Ёрк, ЗША) — франка-амерыканскі акцёр тэатра, кіно і тэлебачання. За ролю Эліа Перлмана ў рамантычнай драме «Назаві мяне сваім імем» быў намінаваны на прэмію «Оскар» у катэгорыі «Найлепшы акцёр», стаўшы такім чынам самым маладым намінантам у гэтай катэгорыі пачынаючы з 1939 года.
Цімаці Шаламэ | |
---|---|
фр.: Timothée Chalamet | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Timothée Hal Chalamet[5] |
Род дзейнасці | акцёр |
Дата нараджэння | 27 снежня 1995[1][2] (28 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Нью-Ёрку ў сям’і амерыканкі, якая працуе брокерам, і французскага рэпарцёра, які раней працаваў у нью-ёркскім карэспандэнцкім пункце газеты Le Parisien[10][11]. Шаламэ пачаў сваю акцёрскую кар’еру ў кароткаметражных фільмах і рэкламных роліках, перш чым з’явіцца ў тэлевізійным драматычным серыяле «Бацькаўшчына» ў 2012 годзе. Праз два гады ён дэбютаваў у камедыйнай драме «Мужчыны, жанчыны і дзеці» (2014), а затым з’явіўся ў фантастычнай кінастужцы «Інтэрстэлар» (2014). Акцёрскі прарыў Шаламэ адбыўся ў 2017 годзе дзякуючы ролі Эліа Перлмана ў рамантычнай драме Лукі Гуаданьіна «Пакліч мяне сваім імем», пасля чаго ён з’явіўся ў фільмах «Спякотныя летнія ночы» (2017) і «Лэдзі Берд» (2017), а таксама ў вестэрне «Непрыяцелі» (2017). У 2021 годзе акцёр выканаў галоўную ролю ў Поля Атрэйдэса ў эпічнай навукова-фантастычнай стужцы Дэні Вільнёва «Дзюна», а таксама з’явіўся ў фільме Уэса Андэрсана «Французскі дыспетчар».
Зноскі
- ↑ Timothée Chalamet // GeneaStar
- ↑ No aniversário de 26 anos de Timothée Chalamet, relembre a trajetória do ator — 2021.
- ↑ Timothée Chalamet Is the Perfect Movie Star for 2018 — Vulture, 2018. Праверана 15 верасня 2022.
- ↑ Where is Timothée Chalamet from? — Capital London. Праверана 15 верасня 2022.
- ↑ а б в https://jewishunpacked.com/everything-you-want-to-know-about-timothee-chalamets-jewish-identity/
- ↑ а б Нацыянальная бібліятэка Францыі — 1537. Праверана 24 кастрычніка 2022.
- ↑ https://nyulocal.com/does-timoth%C3%A9e-chalamet-go-here-cdfdad26b28
- ↑ https://www.vogue.fr/vogue-hommes-en/article/story12-fun-facts-about-timothee-chalamet2403
- ↑ https://www.suggest.com/timothee-chalamet-chlamydia-nyu/974/
- ↑ «The Arrival of Timothée Chalamet». GQ.
- ↑ «Timothée Chalamet, le nouveau chouchou de Hollywood» Архівавана 11 чэрвеня 2020.. Le Journal de Dimanche.
Спасылкі
правіць- Цімаці Шаламэ на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
Цімаці Шаламэ на Вікісховішчы |