Амбе́р, або Аме́р (хіндзі: आमेर दुर्ग) — фартыфікацыйна-палацавае збудаванне ў індыйскім штаце Раджастхан. У нашы дні ўваходзіць у склад горада Джайпур.

Славутасць
Крэпасць Амбер
26°59′08″ пн. ш. 75°51′00″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Дата заснавання 1592
Матэрыял пясчанік
Сайт tourism.rajasthan.gov.in/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Выгляд знутры

Пабудавана ў другой палове XVI - пачатку XVII ст. на месцы больш старажытнага ўмацавання XI ст. Да заснавання Джайпура з'яўлялася ваенным і адміністрацыйным цэнтрам дзяржавы раджпутаў. Падзелена на чатыры сектары, кожны з якіх мае асобную браму і двор. Складанай часткай крэпасці з'яўляецца Шыш-Махал, былая рэзідэнцыя амберскіх манархаў. Асноўны будаўнічы матэрыял — жоўты пясчанік. Акрамя таго, для дэкарацый выкарыстоўваліся мармур і граніт.

Амбер — адна з найбольш вядомых славутасцяў Джайпура. Разам з іншымі крэпасцямі Раджастхана ўключана ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Зноскі

Спасылкі правіць