Ксаверый Мітарноўскі
Ксаверый Мітарноўскі (Міцярноўскі, польск.: Ksawery Mitarnowski) — дзяржаўны службовец.
Ксаверый Мітарноўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Род | Мітарноўскія[d] | ||||||
Дзеці | Казімір Мітарноўскі[d] | ||||||
Член у |
Біяграфія
правіцьПаходзіў са шляхецкага роду Мітарноўскіх герба «Прус ІІ». У 1818—1820 г. — земскі суддзя Навагрудскага павета. 15 жніўня 1820 года разам з А. Міцкевічам, Т. Занам, М. Верашчакам, В. Путкамерам прысутнічаў на імянінах Марылі Верашчака ў Туганавічах[1].
Сябра масонскай ложы «Шчаслівага Вызвалення» ў Нясвіжы, масон 3-й ст. у 1818—1820 гадах[1].
Сям’я
правіцьДзеці: сын Казімір, пацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі і запісаны ў дваранскую кнігу Гродзенскай губерні ў 1858 г[1]. Памешчык Сакольскага і Беластоцкага павета[2]. У Беластоцкім павеце яму належалі частка маёнтка Хабаткі і 1/5 частка маёнтка Трырэчча, канфіскаваныя пасля паўстання 1863 года[1]. Служыў чыноўнікам, меў чын калежскага сакратара. За дачыненне да спраў па паўстанні прызначаны (паміж 01.01.1864 і 01.03.1864) ваенным судом да «адміністрацыйнага спагнання» і высланы на жыхарства ў Пензенскую губерню. Яго маёмасць на падставе ўказа ад 10 снежня 1865 падлягала абавязковаму продажу[2].
Зноскі
- ↑ а б в г Швед, В. В. Мітарноўскі (Міцярноўскі) Ксаверы // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.
- ↑ а б 4042. Мітарноўскі Казімір // Удзельнікі паўстання 1863—1864 гадоў : біяграфічны слоўнік : (паводле матэрыялаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі) / Дзмітрый Матвейчык ; Дэпартамент па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Республікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. — Мінск: Беларусь, 2016. — 734 с. — 400 экз. — ISBN 978-985-01-1159-3.
Літаратура
правіць- Швед, В. В. Мітарноўскі (Міцярноўскі) Ксаверы // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.