Ксенія Мустафаева

Ксенія Мустафаева (фр.: Kséniya Moustafaeva, нар. 5 чэрвеня 1995, Мінск, Беларусь) — французская гімнастка беларускага паходжання. Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2016 года у індывідуальным шматбор'і, а таксама чэмпіянатаў свету і Еўропы, іншых міжнародных спаборніцтваў.

Ксенія Мустафаева
Асабістая інфармацыя
Пол жаночы
Поўнае імя Ксенія Мустафаева
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Спецыялізацыя індывідуальнае шматбор'е
Клуб SM Bourges / Institut National du Sport [INSEP]
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1995(1995-06-05) (28 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, Беларусь
Прафесійная кар’ера 2004 – цяпер. ч.
Трэнер(ы) Святлана Мустафаева
Рост 163 см
Вага 50 кг
Ліцэнзія FIG [1]
Найлепшыя вынікі на чэмпіянатах свету
Найлепшыя вынікі на Алімпіядзе

Спартыўная кар'ера правіць

Пачала займацца мастацкай гімнастыкай падчас пражывання ў Беларусі ва ўзросце 4 гадоў. Трэнер гімнасткі — Святлана Мустафаева (маці). Першы дэбют у міжнародных спаборніцтвах адбыўся ў 2013 годзе ў Францыі.

2016 правіць

Ксенія апынулася на 10 месцы (68.240 балаў) на спаборніцтвах па мастацкай гімнастыцы ў індывідуальным шматбор'і на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра (Бразілія).

Зноскі

Спасылкі правіць