Куб 2: Гіперкуб
«Куб 2: Гіперкуб» (англ.: Cube 2: Hypercube) — канадскі навукова-фантастычны трылер 2002 года рэжысёра Анджэя Секулы[1], сіквел фільма «Куб» (1997).
Куб 2: Гіперкуб![]() | |
---|---|
англ.: Cube 2: Hypercube | |
Жанр | навукова-фантастычны фільм[d], фільм-містэрыя[d] і splatter film[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Lions Gate Entertainment[d] |
Працягласць | 90 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 15 красавіка 2002 |
IMDb | ID 0285492 |
СюжэтПравіць
Восем незнаёмцаў прачынаюцца ў пакоях, якія маюць кубічную форму. Усе гэтыя шматлікія пакоі размешчаны ўнутры вялізарнага чатырохмернага гіперкуба і пастаянна перамяшчаюцца з дапамогай «квантавай тэлепартацыі», гэта значыць, калі перабрацца ў суседні пакой, то вярнуцца ў ранейшы ўжо практычна не магчыма. Некаторыя пакоі з’яўляюцца смяротнымі пасткамі, а ў некаторых перасякаюцца паралельныя светы і час цячэ па-рознаму. Загнаныя ў пастку людзі, адчайна спрабуюць знайсці выйсце з гэтага лабірынта смерці, дзе любы неасцярожны крок раўнасільны самагубству. Неўзабаве да ўсіх прыходзіць разуменне, што яны выжывуць, калі здолеюць разгадаць усе загадкі гэтага куба да таго часу, пакуль ён не заб’е сваіх палонных.
УзнагародыПравіць
Паводле інфармацыі сайта «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 1 кінаўзнагародай і яшчэ 1 намінацыяй[2].
ЗноскіПравіць
- ↑ Cube 2: Hypercube (2002) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 5 чэрвеня 2021.
- ↑ Cube 2: Hypercube — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 5 чэрвеня 2021.
СпасылкіПравіць
- Куб 2: Гіперкуб на сайце «Internet Movie Database» (англ.)