Кудзьма (прыток Волгі)

Кудзьма (руск.: Ку́дьма) — рака ў Ніжагародскай вобласці Расіі, правы прыток Волгі. Працякае па тэрыторыі Багародскага і Кстоўскага раёнаў. Даўжыня — 144 км, плошча вадазборнага басейна — 3220 км². Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход за 54 км ад вусця — 5,75 м³/с, найбольшы — 236 м³/с, найменшы — 0,21 м³/с.

Кудзьма
руск. Кудьма
На Кудзьме паміж Зялёным горадам і Кстовам
На Кудзьме паміж Зялёным горадам і Кстовам
Характарыстыка
Даўжыня 144 км
Басейн 3 220 км²
Расход вады 5,75 м³/с (54 км ад вусця)
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне на паўднёвы ўсход ад сяла Селіцьбы
 • Каардынаты 55°44′13″ пн. ш. 43°39′30″ у. д.HGЯO
Вусце Волга
 • Вышыня 64 м
 • Каардынаты 56°03′34″ пн. ш. 44°32′20″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Волга → Каспійскае мора
Краіна
Рэгіён Ніжагародская вобласць
Код у ДВР 08010400312110000034202
physical
Кудзьма (прыток Волгі)
Кудзьма (прыток Волгі)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Выток ракі знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад вёскі Селіцьба. Рака цячэ на поўнач, затым на паўночны ўсход і ўсход. У нізоўі на поўдзень ад вёскі Кадніцы пратокай злучаецца з Волгай. Вусце Кудзьмы знаходзіцца на вышыні вышыні 64 м над узроўнем мора, за 2182 км ад вусця Волгі, паміж вёскамі Кувардзіна і Галашубіха. Населеныя пункты на рацэ: Кстова, Хвашчоўка, Новалікеева і іншыя. На Кудзьме размешчаны санаторыі, дамы адпачынку курортнага пасёлка Зялёны горад.