Кукес

горад у Албаніі

Кукес (Кукеш, Кукуш, алб.: Kukës, Kukësi) — горад на паўночным усходзе Албаніі, у аднайменнай вобласці Кукес, непадалёк ад мяжы з аўтаномным краем Сербіі — Косава і Мятохія. Паводле перапісу на 2003 год насельніцтва складае 16 315 чалавек, насельніцтва галоўным чынам албанцы, другая па колькасці насельніцтва этнічная група — гаранцы.

Горад
Кукес
Kukës ці Kukësi
Герб
Герб
Краіна
Вобласць
Акруга
Каардынаты
Вышыня цэнтра
358 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
16 315 чалавек (2003)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+355 (0) 24
Паштовыя індэксы
8501-8503
Аўтамабільны код
KU
Афіцыйны сайт
bashkiakukes.com
(алб.)(англ.)
Кукес на карце Албаніі
Кукес (Албанія)
Кукес

Горад размешчаны ў месца зліцця рэк Чорны Дрын і Белы Дрын у адну — Дрын. У 1976 годзе ранейшы горад быў затоплены водамі вадасховішча Фіерза (англ.) (Фіерца), якое ўтварылася пасля будаўніцтва гідраэлектрастанцыі (англ.), а новы выбудаваны зноў непадалёк на плато ля падножжа гор Гяліца (Галіка) і Карытнік (англ.). З тых часоў горад часта завуць Новы Кукес (алб.: Kukësi i Ri).

На ўскраіне горада цячэ яшчэ адна рака — Люма. Непадалёк ад горада, у некалькіх кіламетрах на поўдзень, ёсць аэрапорт (англ.). У горадзе ёсць аднайменны футбольны клуб.

Гісторыя правіць

15 красавіка 1939 года наваколлі горада сталі адным з двух месцаў высадкі паветранага дэсанта італьянскіх войскаў — завяршальнай аперацыі акупацыі італьянцамі ўсіх асноўных населеных пунктаў Албаніі.

Спасылкі правіць