«Куку́шка» (бел.: Зязюля) — песня гурта «Кіно» з «Чорнага альбома».

Кукушка
Кино, Черный альбом (Kino, Chyorny album) (1990).jpg
Выканаўца «Кіно»
Дата выпуску 1991
Дата запісу 1990
Жанр рок
Працягласць 6:40
Аўтар Віктар Цой
Трэк-ліст альбома «Чёрный альбом»
«Звезда»
(4)
«Кукушка»
(5)
«Когда твоя девушка больна»
(6)

Гісторыя стварэнняПравіць

Песня была напісана Віктарам Цоем у Пліеньцыемсе пад Юрмалай, куды ён з Юрыем Каспаранам прыехаў для адпычынку і, адначасова, запісу дэма-чарнавіка новага альбома гурта. Усе меладычныя хады ў песні (і ў пачатку, і ў канцы) прыдуманыя Віктарам Цоем. Там жа была запісаная чарнавая дэма-версія песні. З’яўляецца адной з апошніх песень Віктара Цоя, напісаных незадоўга да гібелі.

«Кукушка»… Ды гэта вельмі асабістае. Я памятаю, як ён яе рабіў. Ён цэлы дзень прасядзеў у гэтым застаронку, дзе была студыя, то бок, цалкам асобна. Прама адчувалася, што сур’ёзнае нешта адбываецца. Да гэтага я яе не чуў, толькі ў Юрмале пачуў. Ну а потым ужо аранжыравалі яе, дапоўнілі… Справа ў тым, што песні ён прыдумляў заўсёды сам, сам-насам з сабой. Нам-та прыносіў заўсёды гатовы матэрыял, паказваў…

— Юрый Каспаран

Пасля гібели Віктара Цоя песня была перазапісаная, аранжыраваная ўдзельнікамі гурта «Кіно» и ўключана ў «Чорны альбом».

Чарнавая дэма-версія песні «Кукушка», запісаная ў Пліеньцыемсе, увайшла ў альбом «Апошнія запісы», выпушчаны лэйблам Moroz Records у 2002 годзе. Існуе таксама першы варыянт звядзення песні, зроблены ў верасні 1990 года. Ён гучыць у фінале дакументальнага фільма памяці Віктара Цоя «Чалавек у чорным»[1] (Тэлекампанія ВИD, 1990). Афіцыйна не выдаваўся.

Выкананне іншымі музыкантаміПравіць

  Вонкавыя відэафайлы
  Паліна Гагарына, трэйлер «Бітва за Севастопаль»
  Ксенія Лаўрынова (Афоніна)
  Даша Валасевіч
  Яраслава Дегцярова
  Севак Ханагян
  Джульета Таўрызян
  • На трыб’ют-альбоме «КИНОпробы», які выйшаў у 2000 годзе, песня прысутнічае двойчы: на першым дыску яе выконвае Земфіра, на другім — гурт «Бі-2».
  • У 2005 годзе свая версія песні «Кукушка» ўвайшла ў альбом Аліны Арловай «Belekokie».
  • У 2011 годзе сваю версію песні «Кукушка» запісала Вольга Кармухіна. Кавер увайшоў у яе альбом «Падаю в небо» (2012) і ў трыб’ют гурта «Кіно» — «Спасем мир. Tribute to Виктор Цой» (2014).
  • У 2012 годзе на фестывалі «Цой жывы!» ў Екацярынбурзе, прымеракаваным да 50-годдзя са дня нараджэння Віктара Цоя, песню выканаў гурт «ДДТ». Пазней песня выконваля яшчэ на некалькіх канцэртах гурта.
  • У 2015 годзе для фільма «Бітва за Севастопаль» песня была запісаная ў выкананні Паліны Гагарынай.
  • У 2016 годзе ў 3-м сезоне тэлешоу расійскага Першага канала «Голас. Дзеці» песню выканала 7-гадовая Яраслава Дегцярова. Відэа з яе выступленнем у YouTube набрала рэкордную колькасць праглядаў за ўсю гісторыю праекта.

У кінематографеПравіць

  1. 1991 — «Дом пад зорным небам»
  2. 2001 — «Сёстры»
  3. 2015 — «Бітва за Севастопаль» (вакал — Паліна Гагарына)

Зноскі

СпасылкіПравіць

  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.