Кульгавыя коні
«Кульгавыя коні» ці «Павольныя коні» (англ.: Slow Horses) — брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў, прэм’ера якога адбылася 1 красавіка 2022 года на канале «Apple TV+». Галоўную песню да серыяла выконвае Мік Джагер, а саміх «Кульгавых коней» здымалі ў Лондане. Галоўную ролю Джэксана Лама выконвае ўладальнік «Оскара» Гэры Олдмен, які стварае яркі вобраз неахайнага і эксцэнтрычнага былога агента, за дзівацтвам якога хаваецца вялікі талент.
Кульгавыя коні | |
---|---|
англ.: Slow Horses | |
Жанр | тэлесерыял — экранізацыя рамана[d] і espionage television series[d] |
Заснавана на | Slow Horses[d] |
Сцэнарыст | |
Рэжысёр | |
У ролях | |
Краіна | |
Мова | англійская |
Колькасць сезонаў | 4 |
Колькасць серый | 24 |
Вытворчасць | |
Выканаўчы прадзюсар | Iain Canning[d], Gail Mutrux[d], Emile Sherman[d], Will Smith[d], Douglas Urbanski[d] і Graham Yost[d] |
Месца здымак | Вэстмінстэр |
Працягласць серыі | 45 хв. |
Студыя | See-Saw Films[d] і Sony Pictures Television[d] |
Трансляцыя | |
Тэлеканал | Apple TV+[d] |
На экранах | 1 красавіка 2022 |
Спасылкі | |
IMDb | ID 5875444 |
Сюжэт
правіцьУ брытанскай разведцы такімі персанажамі аказаліся супрацоўнікі аднаго з падраздзяленняў «МІ5», празванага «дрыгвой» — бо там можна загрузнуць надоўга. Гэта спецыяльны аддзел, куды накіроўваюць агентаў, якія нарабілі сур’ёзных памылак. Там ім не свеціць ніякага развіцця, а сярод самых цікавых працоўных задач — сартаванне смецця падазронай асобы.
Кіруе гэтай «прадукцыйнай» камандай Джэксан Лам — таленавіты ў мінулым шпіён, чыя кар’ера пайшла на спад праз яго запальчывы характар. Часам здаецца, што асноўная задача Лама — не накіроўваць працу падначаленых у эфектыўны кірунак, а сачыць за тым, каб агенты-няўдачнікі не праявілі сябе занадта актыўна, а можа, ён і ўвогуле таемна спадзяецца, што праз расчараванне ў працы яны звольняцца.
Адным з такіх агентаў аказваецца Рывер Картрайт, які трапіў у Слоў-Хаўс пасля праваленага вучэбнага задання і затрымаўся там на шмат месяцаў. Сумную гісторыю яго правалу вам раскажуць у пачатку фільма, і гэта будзе адна з самых дынамічных яго частак — але набярыцеся цярпення, бо з цягам часу напружаны настрой «Кульгавых коней» вас зацягне.
Тым больш што, як аказалася, нават адкідам выведкі часам удаецца даказаць, што яны чагосьці вартыя, галоўнае — быць гатовымі выканаць сваю справу, у гэтым выпадку — выратаваць краіну ад тэрарыстычнага акту. Праўда, для гэтага Картрайт вымушаны прадзірацца праз кілаграмы смецця невядомага журналіста, не ведаючы, што ж ён там шукае. Вось яна, іронія жыцця: ад мар пра кар’еру суперагента — да сартавання смецця, і праз яе — да выратавання нацыі ад вялікай пагрозы[1].