Гэры Олдмен
Гэ́ры Ле́анард О́лдмен (англ.: Gary Leonard Oldman; нар. 21 сакавіка 1958, Лондан, Вялікабрытанія) — брытанскі акцёр, кінарэжысёр і прадзюсар.
Гэры Олдмен | |
---|---|
Gary Oldman | |
![]() Гэры Олдмен на 68-м Венецыянскім кінафестывалі, верасень 2011 | |
Імя пры нараджэнні | Гэры Леанард Олдмен |
Дата нараджэння | 21 сакавіка 1958[1][2][…] (64 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Gisele Schmidt[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінаакцёр, кінапрадзюсар, акцёр агучвання, сцэнарыст, кінарэжысёр, характарны акцёр, тэатральны акцёр, акцёр, тэлеакцёр |
Кар’ера | 1982 — наш час |
Узнагароды | BAFTA (1998 — двойчы) |
IMDb | ID 0000198 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Олдмен уславіўся пасля выканання галоўных роляў у кінакарцінах «Сід і Нэнсі» і «Натапырце вашы вушы», па выхадзе якіх кінакрытык Роджэр Эберт назваў Олдмена «лепшым маладым брытанскім акцёрам сучаснасці»[5]. У 1990-х гадах акцёр зняўся ў шматлікіх папулярных фільмах, гуляючы, як правіла, змрочных і маральна неадназначных персанажаў[6]. У 2000-я гады Олдмен прыняў удзел у здымках двух паспяховых франшыз, ролі ў якіх сталі трывала асацыявацца з яго імем. У серыі карцін пра Гары Потэра ён згуляў добрага чараўніка Сірыуса Блэка, а ў трылогіі Крыстафера Нолана пра Бэтмена паўстаў на экране ў вобразе непадкупнага паліцэйскага Джэймса Гордана[7]. На працягу творчай кар’еры Олдмена ўвага крытыкаў і гледачоў таксама было прыцягнута да яго прац у фільмах «Розенкранц і Гільдэнстэрн мёртвыя», «Джон Ф. Кэнедзі. Стрэлы ў Даласе», «Дракула», «Леон», «Пяты элемент», «Самалёт прэзідэнта», «Шпіён, выйдзі прэч!» і інш. Акцёр вядомы як майстар пераўвасабленняў, з аднолькавай лёгкасцю здольны стварыць вобраз як высокастаноўчага персанажа, так і нягодніка[8][9].
Гэры Олдмен таксама спрадзюсаваў некалькі кінастужак, у тым ліку свой рэжысёрскі дэбют: у 1997 годзе ён паставіў па ўласным сцэнарыі фільм «Не глынаць», часткова заснаваны на аўтабіяграфічным матэрыяле[10]. Карціна прынесла Олдмену дзве прэміі BAFTA (за лепшы брытанскі фільм і арыгінальны сцэнарый)[11] і ўдзельнічала ў конкурснай праграме Канскага кінафестывалю[12]. Адзінай у кар’еры намінацыі на прэмію «Оскар» Олдмен ганараваўся за ролю брытанскага агента МІ-6 Джорджа Смайлі ў трылеры «Шпіён, выйдзі прэч!».
Зноскі
- ↑ Gary Oldman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gary Oldman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gary Oldman // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #124243711 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
- ↑ Rodger Ebert. Prick Up Your Ears (англ.) (недаступная спасылка). Chicago Sun-Times (8 мая 1987). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ Sandra Brennan. Gary Oldman - Film biography (англ.) (недаступная спасылка). AllRovi. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ Tim Lewis.. Gary Oldman: 'The secret of playing George Smiley was in finding the silhouette of a spy' (англ.) . The Observer (11 сентября 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 24 кастрычніка 2011.
- ↑ Leigh Singer. Oscars: the best actors never to have been nominated (англ.) (18 лютага 2009). — The Guardian. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ Oldman: I don't crave an Oscar (англ.) (недаступная спасылка). celebrity.uk.msn.com (10 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 25 кастрычніка 2011.
- ↑ Best of British - Nil By Mouth (1997) (англ.) . VirginMedia. Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ BAFTA Film Nominations 1997 (англ.) (недаступная спасылка). Bafta.org. Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
- ↑ Cannes Film Festival: Official Selection 1997 (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 26 студзеня 2012. Праверана 6 кастрычніка 2011.
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (англ.)
- Гэры Олдмен на сайце «Internet Movie Database» (англ.)