Гары Потэр і вязень Азкабана (фільм)
«Гары Потэр і вязень Азкабана» (англ.: Harry Potter and the Prisoner of Azkaban) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Альфонса Куарона, выпушчаны ў 2004 годзе. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Джаан Роўлінг 1999 года. «Вязень Азкабана» з’яўляецца працягам фільма «Гары Потэр і Таемная зала», а таксама трэцім фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка.
Прадзюсарамі стужкі з’яўляюцца Дэвід Хэйман, Крыс Каламбус і Марк Рэдкліф, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. У фільме зняліся Дэніэл Рэдкліф у ролі Гары Потэра, Руперт Грынт — Рон Уізлі, Эма Уотсан — Герміёна Грэйнджэр. Пасля смерці Рычарда Харыса, які выконваў ролю Альбуса Дамблдора ў першых дзвюх частках, у гэтай ролі зняўся Майкл Гамбон.
Сюжэт
правіцьФільм расказвае пра трэці год навучання Гары ў школе Хогвартс і пра яго імкненні раскрыць праўду аб сваім мінулым.
Крыніцы
правіцьСпасылкі
правіць- «Гары Потэр і вязень Азкабана» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)