Дне́пра-дане́цкая культура — усходнееўрапейская субнеалітычная археалагічная культура 5—3-га тыс. да н. э. Назва прапанавана В. Н. Даніленкай  (укр.) у 1956 годзе і пазней прынята другімі археологамі[1].

Археалагічныя даследаванні

правіць

Першыя помнікі выявілі ў 1927—1933 гадах украінскія даследчыкі А. В. Дабравольскі і М. Я. Рудзінскі. На падставе вынікаў раскопак на тарфянікавым паселішчы Маства (Корасценскі раён, Жытомірская вобласць) і некалькіх паселішчаў у Кіеўскім Падняпроўі, В. М. Даніленка выказаў думку пра іх прыналежнасць да асобнай, неалітычнай куьтуры, якая істотна адрозніваецца ад культуры грабеньчата-ямкавай («прауграфінскай») керамікі. Пазней, Д. Я. Цялегін, абгрунтаваў усваіх працах вывад пра існаванне асобнай культуры.

Зноскі

  1. Даниленко В. Н. Неолит Украины. Киев: Наукова думка, 1969. С. 30.

Літаратура

правіць
  • Телегин Д. Я. Днепро-донецкая культура. Киев, 1968
  • J. P. Mallory. «Dnieper-Donets Culture», Encyclopedia of Indo-European Culture, Fitzroy Dearborn, 1997. — ISBN 9781884964985

Спасылкі

правіць