Кунцаўшчына (жылы раён, Мінск)
Ку́нцаўшчына — мікрараён у складзе Фрунзенскага раёна горада Мінска.
Размяшчэнне Правіць
У заходняй частцы Мінска. Мяжуе з мікрараёнамі Каменная Горка, Дамброўка, Захад.
Вуліцы Правіць
У. Галубка, Кунцаўшчына, Ляшчынскага, Матусевіча, Прытыцкага.
Гарадская інфраструктура Правіць
2 філіяла ААТ «ААБ Беларусбанк», пошта, аптэкі, паліклініка № 26, гарадскі кардыялагічны дыспансер, 7 дзіцячых садкоў, гімназіі № 4 і № 39, 3 сярэднія школы, музычная школа № 17, 2 ЖЭУ, 3 універсамы («Кунцаўшчына», «Заходнi», «Рублёўскі»), 4 прадуктовых крамы, мэблевы магазін, дом быту.
Транспарт Правіць
- Дыспетчарская станцыя «Кунцаўшчына»
Аўтобусы Правіць
- № 12, 17, 29, 30, 36, 40, 42, 78, 101, 107, 116, 121, 125, 137, 138, 140, 144с, 583
- Прыпынак прыгарадных аўтобусаў
Тралейбусы Правіць
- № 9, 13, 31, 48, 52
Маршрутныя таксі Правіць
- № 1026, 1106, 1130, 1149, 1183, 1230, 1259
Метро Правіць
7 лістапада 2005 года былі адкрыты станцыя метро «Кунцаўшчына» і станцыя метро «Каменная горка», якія размясціліся па краях мікрараёна.
Стрыт-арт Правіць
Восенню 2019 года на фасадах трох 12-павярховых жылых дамоў па вул. Прытыцкага 134, 136 і 150 створаны тры манументальных мурала «Будучыня». Муралы ўяўляюць сабой трыпціх на тэму сучаснасці і будучыні Беларусі[1]. Над стварэннем трыпціха працавалі мастакі Artez з Сербіі (мурал «Фрыланс»), Mutus з Беларусі (мурал "Лічбавы свет"), Тонкі і Jofre Oliveras з Іспаніі (мурал «Героі новага часу»). Праект быў рэалізаваны намаганнямі адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска, стрыт-арт-актывістаў Urban Myths і кампаніі А1.
Гісторыя Правіць
Зноскі
- ↑ Триптих "Будучыня": новые минские муралы художников из Беларуси, Сербии и Испании (руск.)(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2020. Праверана 29 чэрвеня 2020.