Курт Розенвінкель

Курт Розенвінкель (нар. 28 кастрычніка 1970) — амерыканскі джазавы гітарыст, клавішнік, кампазітар, бэндлідэр, прадзюсер, педагог і ўладальнік гуказапісвальнага лэйбла.

Курт Розенвінкель
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 28 кастрычніка 1970(1970-10-28)[1] (53 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі гітарыст, кампазітар, джазмен, выкладчык універсітэта, джаз-гітарыст
Інструменты гітара[2], вакал[d][2] і фартэпіяна
Жанры джаз і джаз-ф’южн[d][2]
kurtrosenwinkel.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія і творчая дзейнасць правіць

Курт Розенвінкель нарадзіўся ў Філадэльфіі 28 кастрычніка 1970 года. Ён наведваў Філадэльфійскую сярэднюю школу творчых і выканальніцкіх мастацтваў. Розенвінкель адвучыўся два з паловай гады ў музычным каледжы Берклі, пасля чаго на трэцім курсе аправіўся ў тур з Гэры Бертанам, тагачасным дэканам школы. Пасля пераезду ў Бруклін ён пачаў выступаць з Human Feel, Electric Bebop Band Пола Моціана, [4] Джо Хендэрсанам і the Brian Blade Fellowship.

У 1995 годзе Розенвінкель атрымаў кампазітарскую прэмію Нацыянальнага фонду мастацтваў і падпісаў кантракт з гуказапісвальным лэйблам Verve. З таго часу ён граў і запісваў музыку як лідэр і сайдмэн з Маркам Тэрнерам, Брэдам Мельдаў, Джоэлам Фрамам і Браянам Блэйдам. Розенвінкель супрацоўнічаў з Q-Tip; яны сумесна прадзюсіравалі пяты студыйны альбом Курта Heartcore, які ўключае басіста Бэна Стрыта, бубнача Джэфа Баларда і саксафаніста Марка Тэрнера. Ён запісваў гітару для альбомаў Q-Tip The Renaissance і Kamaal/The Abstract.

 
Розенвінкель ў красавіку 2010 года.

У 2008 годзе быў выпушчаны альбом The Remedy, запісаны з саксафаністам Маркам Тэрнерам, піяністам Ааронам Голдбергам, басістам Джо Марцінам і бубначом Эрыкам Харландам. 10 лістапада 2009 года Курт выпусціў альбом у фармаце трыа Standards Trio: Reflections з басістам Эрыкам Рэвісам і бубначом Эрыкам Харландам. 7 верасня 2010 года быў выпушчаны Kurt Rosenwinkel & OJM: Our Secret World разам з OJM біг-бэндам з Порту, Партугалія. Яго альбом Star of Jupiter быў запісаны з піяністам Ааронам Парксам, басістам Эрыкам Рэвісам і бубначом Джасцінам Фолкнерам. [5] Ён выкладае ў Hochschule für Musik Hanns Eisler.

У 2016 годзе Розенвінкель заснаваў незалежны музычны лэйбл Heartcore Records і пачаў прадзюсерскую дзейнасць. Ён самастойна спрадзюсіраваў свой адзінаццаты альбом, Caipi, і ўдзельнічаў у якасці прадзюсара і гітарыста ў рэлізе альбома Vox бразільскага мультыінструменталіста Пэдра Марціна ў 2019 годзе.

Стыль правіць

Уплыў на выканаўчы стіль Розенвінкеля аказалі Джон Колтрэйн, Бэд Паўэл, Дэвід Боўі, Джо Хэндэрсан, Чарлі Паркер, Кіт Джарэт, Пэт Мэціні, Алан Холдсварт, Тал Фарлоў, Джордж Ван Эпса, Біл Фрысэл, Джон Скофілд, Алекс Лайфсан і Скайлі Джэфры.[6]

The Jazz Book называе Розенвінкеля «кампазітарам-празорцам, які валодае бясконца чулым спосабам накладання электронных гукаў, запазычаных з эмбіенту, даба і драм-н-бэйса, і разумнага маніпулявання імі».[4]<ref>

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. а б в Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. а б Berendt, Joachim-Ernst; Huesmann, Gunther (2009). The Jazz Book: From Ragtime to the 21st Century (7 ed.). Chicago, Illinois: Lawrence Hill Books. p. 432. ISBN 978-1-55652820-0.
  5. Kelman, John. Kurt Rosenwinkel: Star of Jupiter. Allaboutjazz.com.
  6. Panken, Ted. IN CONVERSATION WITH KURT ROSENWINKEL. dead(недаступная спасылка). Jazz.com. Архівавана з першакрыніцы 20 кастрычніка 2008. Праверана 5 лютага 2023.

Спасылкі правіць