Курултай крымскататарскага народа

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Курулта́й крымскатата́рскага наро́да (крымскатат.: Qırımtatar Milliy Qurultayı, Къырымтатар Миллий Къурултайы даслоўна, «крымскататарскі Нацыянальны З’езд», укр.: Курултай кримськотатарського народу) — форма нацыянальнай грамадска-палітычнай арганізацыі крымскіх татараў, прэтэндуе на паўнамоцнае прадстаўніцтва крымскататарскага народа (згодна з дзеючым «рэгламентам Курултая крымскататарскага народа». Курултай уяўляе сабой «нацыянальны з’езд, вышэйшы прадстаўнічы паўнамоцны орган крымскататарскага народа»[1]).

Курултай крымскататарскага народа
крымскатат.: Qırımtatar Milliy Qurultayı, Къырымтатар Миллий Къурултайы
Герб ці эмблема.
Тып
Тып ныцыянальны з’езд
Кіраўніцтва
Старшыня Рэфат Чубараў, Блок Пятра Парашэнкі «Салідарнасць»
з 27 кастрычніка 2013 года
Структура
Членаў 250
Фракцыі фракцый няма
Сістэма галасавання змяшаная
Зала пасяджэнняў
Сайт
qtmm.org

Статус

правіць

Згодна з дзеючым «Рэгламентам Курултая крымскататарскага народа», дэлегаты Курултая абіраюцца крымскімі татарамі і членамі іх сем’яў, незалежна ад нацыянальнасці, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі Украіны, і крымскімі татарамі і членамі іх сем’яў — грамадзянамі Украіны, незалежна ад месца пражывання. Тэрмін паўнамоцтваў складу Курултая — 5 гадоў. У склад Курултая ўваходзіць 250 дэлегатаў, якія выбіраюцца ў два этапы па змяшанай мажарытарна-прапарцыйнай сістэме з кандыдатаў, якія вылучаюцца па спісах грамадскіх арганізацый і іх блокаў[1].

Афіцыйнай мовай Курултая з’яўляецца крымскататарская мова[1].

Згодна з дзеючым «Рэгламентам Курултая крымскататарскага народа», Курултай ўпаўнаважаны прымаць рашэнні па ўсіх істотных пытаннях: грамадска-палітычнай, сацыяльна-эканамічнай, культурнай і іншых бакоў жыцця народа. Рашэнні Курултая абавязковыя для ўсёй сістэмы нацыянальнага прадстаўніцтва і самакіравання крымскататарскага народа, якая ўключае Меджліс крымскататарскага народа, рэгіянальныя і мясцовыя меджлісы, камітэты садзейнічання вяртанні крымскіх татараў[1].

Сесіі Курултая склікаюцца не радзей аднаго разу ў 2,5 года.

Курултай фармуе Меджліс крымскататарскага народа — вышэйшы Паўнамоцны прадстаўніча-выканаўчы орган крымскататарскага народа ў перыяд паміж сесіямі Курултая[1].

Дзейнасць Курултая і яго органаў фінансуецца за кошт добраахвотных ахвяраванняў і паступленняў ад юрыдычных і фізічных асоб[1].

Першы Курултай

правіць

Лютаўская рэвалюцыя 1917 года ў Расіі прывяла да актывізацыі нацыянальных рухаў на ўсёй тэрыторыі краіны. 25 сакавіка 1917 года ў Сімферопалі быў скліканы Усекрымскі мусульманскі з’езд. З’езд абраў Часовы Крымска-Мусульманскі Выканаўчы Камітэт (Мусвыканкам, ЧКМВК), кіраўніком якога быў абраны Номан Чэлебіджыхан (Чэлебі Чэлебіеў).

 
Удзельнікі Курултая 1917 года.

1-2 кастрычніка 1917 года (паводле старога стылю) на з’ездзе прадстаўнікоў крымскататарскіх арганізацый, скліканым Мусвыканкамам, было прынята рашэнне аб тым, што ў паўсталай палітычнай сытуацыі, пытанне пра далейшы лёс Крыма павінен вырашаць Курултай крымскіх татар. 17 (30) лістапада адбыліся выбары дэлегатаў. Курултай адкрыўся 26 лістапада (9 снежня) у Ханскім палацы (Бахчысарай). Ён узяў на сябе ўсе паўнамоцтвы мусульманскага выканкама, абвясціў стварэнне Крымскай Народнай Рэспублікі, прыняў яе Канстытуцыю і дзяржаўную сімволіку, пасля чаго абвясціў сябе парламентам Крымскай Народнай Рэспублікі. Номан Чэлебіджыхан узначаліў урад.

Сучасны Курултай

правіць

Другі курултай быў скліканы ўжо ў 1991 годзе[2], праз два гады пасля пачатку масавага вяртання крымскіх татараў з месцаў, у якіх яны пражывалі пасля дэпартацыі 1944 года.

З 31 ліпеня па 2 жніўня 2015 года ў Анкара (Турцыя) прайшло другое пасяджэнне Сусветнага кангрэса крымскіх татараў[3]. У ім прыняло ўдзел каля 400 дэлегатаў, якія прадстаўлялі 180 арганізацый з 14 краінаў.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць