Кутаісі (аэрапорт)

Аэрапорт Кутаісі (груз. ქუთაისის საერთაშორისო აეროპორტი (IATA: KUTICAO: UGKO) — міжнародны аэрапорт размешчаны за 14 км на захад ад Кутаісі, Грузія. Носіць імя Давіда IV Будаўніка.

Кутаісі
Kutaisi International Airport logo.svg
David the Builder Kutaisi International Airport, KUT, Georgia (41001395655).jpg
ІАТА: KUTІКАА: UGKO
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 2012
Эксплуатант United Airports of Georgia
Хаб для Wizz Air
Вышыня НУМ 68 м
Сайт kutaisi.aero
Карта
' (Грузія)
'
'
Узлётна-пасадачныя палосы
Нумар Памеры (м) Пакрыццё
07/25 2,500 асфальт
Статыстыка (2019)
Гадавы пасажырапаток 617 373[2]
Commons-logo.svg Кутаісі на Вікісховішчы

Гісторыя аэрапортаПравіць

Раней аэрадром выкарыстоўваўся ваеннай авіяцыяй СССР. У перыяд з 1947 па красавік 1954 года на аэрадроме базаваўся 166-ы гвардзейскі штурмавы авіяцыйны Чырванасцяжны полк на самалётах Іл-10. У красавіка 1954 года перабазаваўся на аэрадром Марнеулі (Сандар). Затым на аэрадроме з 1961 года базаваўся 143-і бамбардзіровачна-авіяцыйны полк на Іл-28, Як-28 (з 1966 года) і Су-24 М (з 1973 года). У 1993 годзе полк выведзены ў Марозаўск.

З 1960 года аэрадром выкарыстоўваецца авіяцыяй СПА, на ім базуецца 167-ы гвардзейскі знішчальны Стараканстантынаўскі ордэна Суворава авіяцыйны полк СПА на самалётах МіГ-17 і Су-9. У 1976 годзе полк быў расфарміраваны на аэрадроме.

28 жніўня 2012 года аэрапорт прыняў першы рэйс, які ажыццявіў грузавы Boeing 747.

Кутаіскі аэрапорт афіцыйна адчынены 27 верасня 2012 года, з гэтага дня лоу-кост авіякампанія Wizz Air запусціла авіярэйс паміж Кіевам і Кутаісі (Грузія).[3]

У 2017 годзе аэрапорт Кутаісі абслужыў 405 173 пасажыра. За 2018 год аэрапорт Кутаісі абслужыў 617 373 пасажыра. У 2019 годзе аэрапорт Кутаісі абслужыў 873 616 пасажыраў.

Перавозчыкі і пункты прызначэнняПравіць

Авіякампанія Пункты прызначэння
Wizz Air Афіны[4], Барселона[5],Бове,Берлін (Шонефельд), Будапешт, Бухарэст[6], Варшава (Шапен), Вена[7], Вільнюс, Вроцлаў, Дортмунд, Катавіцы-Пыжавіцы, Ларнака, Лондан (Лутон), Мемінген, Мілан, Прага, Рыга, Рым (Ф’юмічына), Салонікі
Vanilla Sky Местыя
SCAT Актау
Ukraine International Airlines Кіеў (Барыспаль), Харкаў
FlyArystan Нур-Султан, Атырау, Актау

Зноскі

СпасылкіПравіць