Кутнікі
вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
Ку́тнікі[1] (трансліт.: Kutniki, руск.: Кутники) — вёска ў Ваўкавыскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснасельскага сельсавета.
Вёска
Кутнікі
|
Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага сельсавета[2].
Гісторыя
правіцьУ 1796 г. фальварак і вёска, належалі Пятру Харашчэўскаму, 5 сем'яў. У 1836 г. дзве прыватныя вёскі, у адной 5 двароў, 10 жыхароў, у другой 4 двары, 28 жыхароў.
Насельніцтва
правіцьНа 01.01.2004 г. 42 двары, 88 жыхароў.
Памятныя мясціны
правіцьЗахавілся рэшткі маёнтка XX ст. На паўночны захад ад вёскі ў 2 магілах пахаваны 366 жыхароў в.Шавулічы, забітых гітлераўцамі 07.07.1943 г. У 1967 г. на магілах пастаўлены скульптуры партызанга і дзяўчынкі, якая ўскладае кветкі, стэла і пліты з імёнамі загінулых.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 18.10.2013 N 261 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Волковысского района Гродненской области Архівавана 5 сакавіка 2016.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх