Кутубія (араб. جامع الكتبية‎‎ jaːmiʕu‿ lkutubijːa(h) «мячэць кнігагандляроў») — самая вялікая мячэць мараканскага горада Маракеш, вядомая цудоўным 69-мятровым мінарэтам, які паслужыў прататыпам такіх пабудоў альмахадскага перыяду, як вежа Хасана ў Рабаце і севільская Хіральда. Замовіў будаўніцтва мячэці эмір Якуб аль-Мансур (кіраваў у 1184-99 гг.) Назва мячэці паходзіць ці то ад бібліятэкі пры ёй, ці то ад кнігагандляроў, латкі якіх раней займалі пляцоўку ў мячэці. Вянчаюць мінарэт чатыры медныя шары. Унутры зроблена лесвіца такой шырыні, каб муэдзін мог заязджаць па ёй на жарабцу.

Славутасць
Кутубія
араб. جامع الكتبية‎‎
31°37′27″ пн. ш. 7°59′37″ з. д.HGЯO
Краіна  Марока
Месцазнаходжанне
Канфесія іслам
Архітэктурны стыль маўрытанская архітэктура[2] і Moroccan architecture[d]
Дата заснавання 1147
Вышыня 68 м[3]
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

Спасылкі правіць