Кучкуноўскі валун
Кучкуноўскі валун, або Вялікі камень кучкуноўскі — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння на Беларусі з 1988 года. Размешчаны за 1 км на поўнач ад вёскі Кучкуны Валожынскага раёна Мінскай вобласці.
Кучкуноўскі валун | |
---|---|
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, за 1 км на поўнач ад в. Кучкуны, Валожынскі раён, Мінская вобласць |
Валун чырвона-бурага граніту рапаківі кіроўнага тыпу з авоідамі палявога шпату ад 8 да 12 см у папярочніку. Даўжыня валуна складае 2,8 м, шырыня 2,5 м, вышыня 0,95 м, у абводзе 7,7 м, аб’ём 3,5 м³, маса каля 9,4 т. Прынесены ледавіком больш за 150 тыс. г. назад з Выбаргскага масіву на тэрыторыі Ленінградскай вобласці Расіі.
Літаратура
правіць- Кучкуноўскі валун // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх