Куяўская брама (Быдгашч)
Куяўская брама (польск.: Brama Kujawska) — былая мураваная сярэднявечная гарадская брама ў Быдгашчы, цяпер Куяўска-Паморскага ваяводства Польшчы. Існавала ў XIV—XIX стагоддзях.
Славутасць | |
Куяўская брама | |
---|---|
| |
53°07′14″ пн. ш. 18°00′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Гісторыя
правіцьКуяўская брама, вядома таксама як Торуньская, Бернардзінская ці Босацкая, была ўзведзена ў паўднёва-ўсходняй частцы горада на скрыжаванні вуліц Доўгая і Падвале. Яе задачай была абарона выязных дарог на Інаўроцлаў і Торунь.
Першая пісьмовая згадка пра браму датуецца 1523 годам, але драўляная брама была ўжо ў другой палове XIV стагоддзя, а муравана у XV. Брама была знішчаны пажарам у 1547 годзе, адбудаваны ў другой палове XVI стагоддзя. У 1634 годзе і пасля шведскага ўварвання праводзіліся рамонтныя работы.
Падчас антышведскага паўстання 21 красавіка 1656 года войскі Стэфана Чарнецкага ўвайшлі ў горад, зламаўшы Куяўскую брама.
Грунтоўная рэканструкцыя адбылася ў 1751 годзе. Тады быў надбудаваны адзін паверх і накрыты дахам.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай ў 1772 годзе, брама служыла пунктам па збіранню ўязных падаткаў. Знос брамы адбыўся ў 1817 годзе, як і многіх іншых фрагментаў гарадскіх муроў у Быдгашчы.