Кызыларда

горад у Казахстане

Кызыларда (каз.: Қызылорда) — горад у Казахстане, адміністрацыйны цэнтр Кызылардзінскай вобласці. Горад заснаваны какандскімі ўзбекамі ў 1820 годзе як крэпасць Какандскага ханства. Размешчаны на правым беразе Сырдар’і, за 830 км на паўднёвы захад ад Астаны. У горадзе маецца чыгуначная станцыя і аэрапорт.

Горад
Кызыларда
каз.: Қызылорда
Герб
Герб
Краіна
Статус
абласны цэнтр
Вобласць
Каардынаты
Заснаваны
Ранейшыя назвы
Ак-Мячэць, Пяроўск
Горад з
Плошча
240 км²
Вышыня цэнтра
128 ± 1 м і 139 м
Тып клімату
рэзка-кантынентальны
Насельніцтва
  • 242 462 чал. (2021)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+7 +7 (7242)
Паштовы індэкс
120000
Афіцыйны сайт
kyzylorda-city.kz
(руск.)(каз.)
Кызыларда на карце Казахстана
Кызыларда (Казахстан)
Кызыларда

У 1925—1929 гадах горад быў сталіцай Казахскай АССР у складзе РСФСР.

Гісторыя

правіць

Крэпасць Ак-Мячэць была закладзена Амар-ханам, кіраўніком Какандскага ханства, у 1820 годзе, як паўночна-заходні фарпост ханства.

28 ліпеня 1853 года крэпасць, якую абаранялі какандцы на чале з Якуб-бекам, была штурмам узятая расійскімі войскамі пад камандаваннем генерала Васіля Пяроўскага і пераназваная ў форт Пяроўскі. У снежні таго ж года гарнізон крэпасці пад кіраўніцтвам каменданта Міхаіла Агарова з поспехам вытрымаў аблогу какандскага войска[1].

Насельніцтва

правіць

Большую частку насельніцтва горада складаюць казахі (90 %), у той час як сярод нацыянальных меншасцей лідарства маюць рускія (5 %) і карэйцы (3 %).

Год Колькасць
1979 156 128 [2]
1989 150 425 [3]
Год Колькасць
1999 157 364 [4]
2009 188 682 [4]
Год Колькасць
2011 200 900
2021 242 462

Адукацыя

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Освоение Северного и Восточного Приаралья в XIX веке Архівавана 4 ліпеня 2008.. Мемуары И. Ф. Бларамберга
  2. 1979 Soviet census
  3. Перапіс насельніцтва СССР, 1989
  4. а б Population Census in Kazakhstan (1999)
  5. Афіцыйны сайт КДУ імя Каркыт Ата

Спасылкі

правіць