Ківачына

вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Ківа́чына[1] (трансліт.: Kivačyna, руск.: Кивачино) — вёска ў Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Шарашэўскага сельсавета.

Вёска
Ківачына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 39 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1632
Паштовыя індэксы
225176
Аўтамабільны код
1
СААТА
1256862026
Ківачына на карце Беларусі ±
Ківачына (Беларусь)
Ківачына
Ківачына (Брэсцкая вобласць)
Ківачына

Славутасці

правіць

Каля вёскі знаходзіцца валун, на якім бачныя два паглыбленні, падобныя на сляды чалавечых ног, і ямка, «якая засталася ад некага, хто тут сядзеў». Па мясцовым паданні, гэтыя сляды пакінула Дзева Марыя, калі ішла ў Іерусалім з Хрыстом на руках і прысела адпачыць. Па аповядах мясцовых жыхароў, дажджавая вада на камені ніколі не высыхае і дапамагае пры ліхаманцы[2].

Зноскі

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ківа́чына, ж.
  2. Расказваем аб культавых і загадкавых валунах Беларусі

Спасылкі

правіць