Кіламетр у гадзіну
Кіламетры ў гадзіну (км/г) — пазасістэмная адзінка вымярэння хуткасці. Аб'ект, які рухаецца з хуткасцю 1 км/г, пераадольвае за адну гадзіну адзін кіламетр. Вымярэнне хуткасці ў км/г стала больш ужывальным у параўнанні з м/с, бо лягчэй успрымаецца чалавекам, у прыватнасці, кіроўцамі транспартных сродкаў (лік часу звычайна ідзе на гадзіны, а не на секунды, а лік адлегласці — на кіламетры, а не на метры).
Некаторыя хуткасці ў км/г
правіць- 5 км/г — сярэдняя хуткасць пешахода[1]
- 15 км/г — сярэдняя хуткасць веласіпедыста ў горадзе[2]
- 24 км/г — сярэдняя хуткасць аўтамабіля ў горадзе[3][4]
- 60 км/г (1 км/хв) — максімальна дазволеная хуткасць аўтамабіляў у населеных пунктах
- 431 км/г — Bugatti Veyron (мадыфікацыя Super Sport), самы хуткі серыйны аўтамабіль у свеце
- 574,8 км/г — максімальная хуткасць хуткаснага цягніка TGV POS[5]
- 900 км/г — авіялайнер
- 1193 км/г — хуткасць гуку у паветры пры тэмпературы 0 °C
- 1 079 252 848,8 км/г (299 792,5 км/c) — хуткасць святла у вакууме
Пералік паміж км/г і іншымі адзінкамі
правіць- 1 км/г ≈ 0,27778 м/с ≈ 0,62137 міль[6]/гадзіна ≈ 0,54 вузлоў
- 1 м/с = 3,6 км/г (дакладна)
- 1 міля/гадзіна[6] ≈ 1,6093 км/г
- 1 вузел = 1,852 км/г (дакладна)
- 1 фут у секунду = 1,09728 км/г
Зноскі
- ↑ Таблічныя значэнні хуткасці руху пешаходаў (руск.).
- ↑ Як пачаць ездзіць на ровары кожны дзень (руск.).
- ↑ Сярэдняя хуткасць машын у Маскве звалілася на 10% за паўгода (руск.). Весці.ру (25 ліпеня 2012).
- ↑ У каго якая сярэдняя хуткасць па горадзе (дадзеныя з маршрутніка)? (руск.) (22 траўня 2013).
- ↑ Французскі цягнік пабіў свой рэкорд (руск.). Весці.ру (3 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2012. Праверана 17 лютага 2009.
- ↑ а б Брытанская і амерыканская міля.