Спідометр
Спідо́метр[1] (ад англ.: speed — хуткасць) — прылада для вызначэння імгненнай хуткасці руху транспартнага сродку. Звычайна са спідометрам спалучаны лічыльнік, які паказвае пройдзеную адлегласць[1].
Гісторыя
правіцьУпершыню прыбор з’явіўся ў 1901 годзе ў аўтамабілях «Oldsmobile». Адна з першых мадэляў спідометра была зроблена Ніколам Тэсла і запатэнтавана ў 1916 годзе (патэнт № 1,209,359 выдадзены United States Patent Office). Да сённяшніх дзён гэты тып спідометраў не зведаў істотных змяненняў і выкарыстоўваецца ў аўтамабілябудаванні.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Спідометр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спідометр