Кім Уладзіміравіч Скурат

Кім Уладзіміравіч Скурат (14 студзеня 1937, Бягомль, Докшыцкі раён, Віцебская вобласць — 28 кастрычніка 1997) — беларускі вучоны, мовазнаўца і педагог. Кандыдат філалагічных навук (1972).

Кім Уладзіміравіч Скурат
Дата нараджэння 14 студзеня 1937(1937-01-14)
Месца нараджэння
Дата смерці 28 кастрычніка 1997(1997-10-28) (60 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат філалагічных навук (1972)
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія правіць

Скончыў Мінскі педінстытут (1958), аспірантуру пры гэтым інстытуце (1970). Працаваў настаўнікам у Траскоўскай сярэдняй школе і Ратамскай школе-інтэрнаце (1960—1963), супрацоўнікам і загадчыкам сектара Дзяржаўнага музея БССР (1964—1967), навуковым супрацоўнікам (1970—1975), старшым навуковым супрацоўнікам Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа АН Беларусі. З 1977 года — дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка, адначасова ў 1991—1994 гадах — намеснік дэкана факультэта філалогіі.

Шмат часу аддаваў працы са школьнікамі, актыўна ўдзельнічаў у правядзенні абласных і рэспубліканскіх алімпіяд па беларускай мове.

Навуковая дзейнасць правіць

Аўтар навуковых прац па гісторыі беларускай мовы, у тым ліку кнігі «Даўнія беларускія меры (лексічны аналіз)» (1974), даследаваў мову помнікаў беларускага пісьменства, сучасны стан і функцыянаванне беларускай мовы. Распрацаваў і выкладаў лінгвістычныя курсы «Уводзіны ў мовазнаўства» і «Агульнае мовазнаўства», адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў філалагічных факультэтаў «Сучасная беларуская літаратурная мова» (3-е выд. 1993) і кнігі «Беларуская граматыка» (1986). Пад яго навуковай рэдакцыяй выйшаў дапаможнік для студэнтаў педінстытутаў «Уводзіны ў мовазнаўства».

Узнагароды правіць

Узнагароджаны знакам «Выдатнік адукацыі Беларусі».

Літаратура правіць

  • Дзятко, Д. В. Слова пра Кіма Скурата / Д. В. Дзятко // Роднае слова. — 2013. — № 1. — С. 68.
  • Несцяронак, І. Таленавіты мовазнаўца / І. Несцяронак // Родныя вытокі (Докшыцы). — 2017. — 1 лістап. — С. 6.
  • Скурат Кім Уладзіміравіч // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; уклад. А. В. Скараход; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2004. — С. 637—638.