Кінатэатры Гомеля
Кінатэатры ў Гомелі існуюць з 1911 года[1]. На 2021 год у Гомелі працуюць 4 кінатэатра, уключаючы 3 кінатэатра, якія падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Гомелькінавідэапракат»[2].

Гісторыя
правіцьКолькасць
кінатэатраў
у розныя гады:
1929 | 3 |
1941 | 5 |
1989 | 7 |
2020 | 5 |
У 1911 годзе ў Гомелі адкрыты кінатэатр «Мастацкі» (таксама вядомы як «Тэатр мастацтваў») пры гасцініцы «Савой» (архітэктар С. Шабунеўскі), які меў 3-ярусную залу на 800 месцаў. У 1919 годзе ён быў перайменаваны ў «1-ы Савецкі», а ў 1923 годзе — рэканструяваны і перайменаваны ў кінатэатр імя Калініна.
У 1910-я гады ў доме Цырліна на Румянцаўскай вуліцы (вул. Савецкая) быў адкрыты электрабіёграф Р. Штрэмера (пазней — кінатэатр «Мулен Руж»). У 1919 годзе кінатэатр быў перайменаваны ў «Чырвоную Зорку», а ў 1923 годзе — пасля забойства В. Вароўскага — у кінатэатр імя Вароўскага.
У 1913 годзе ў Гомелі працаваў «электра-тэатр» «Трыумф» на рагу вуліц Румянцаўскай і Траецкай (зараз Савецкая і Сялянская).
У 1910-я гады ў Гомелі таксама працавалі кінатэатры «Мары» і «Новы Ілюзіён» (каля чыгуначнага вакзала, насупраць сённяшняга Палаца культуры чыгуначнікаў імя Леніна)[3]. У 1919 годзе «Новыі Ілюзіён» быў перайменаваны ў кінатэатр «Інтэрнацыянал».
У 1920-я гады пачалі працаваць новыя кінатэатры: «Інтымны» на вуліцы Базарнай (вул. Трудавая), «Кіно» ў Навабеліцы, летні кінатэатр «1 Мая» (у парку імя Луначарскага), кінатэатр імя Валадарскага (насупраць кінатэатра імя Калініна), «Кіно Гарсавету» (у Вялікай Сінагозе, якая была пабудавана С. П. Румянцавым у 1833 г. Зараз на гэтым месцы — будынак дарожна-будаўнічага каледжу)[4].
У 1940 годзе ў парку імя Луначарскага адкрыўся кінатэатр «Зорка». Напярэдадні Другой сусветнай вайны ў Гомелі, па статыстычных звестках, функцыянавалі 5 кінатэатраў з агульнай колькасцю 3100 месцаў. У перыяд ваенных дзеянняў усе кінатэатры горада былі разбураныя, а іх тэхнічная база знішчана.
Пасля вызвалення Гомеля кінафільмы дэманстраваліся ў так званых летніх кінатэатрах, у прыстасаваных пад кінатэатры памяшканнях. У лютым 1944 года ў памяшканні чыгуначнага клуба пасля вайны адкрыўся першы гарадскі кінатэатр. У 1948 годзе быў адноўлены кінатэатр імя Калініна (архітэктар Уладзімір Мікалаевіч Вараксін) з 1 залай. [5]
У чэрвені 1947 года ў аднапавярховым доўгім будынку на левым баку вуліцы Будзённага (вул. Барыкіна) быў адкрыты Гомельскі дзіцячы кінатэатр. З 1 жніўня 1948 года кінатэатр стаў насіць імя Будзённага, а ў 1958 годзе яго перайменавалі ў «Кастрычнік». Кінатэатр быў зачынены з-за адкрыцця ў 1963 годзе новага аднайменнага двухпавярховага кінатэатра «Кастрычнік» па тыпавому праекту ў цэнтры сквера на правым баку вуліцы Барыкіна.
У лютым 1963 года на Палескай вуліцы адкрыўся кінатэатр «Ракета» з кіназалай на 463 месца.
У 1964 годзе ў гарадскім парку культуры і адпачынку адкрыты спецыялізаваны дзіцячы кінатэатр імя Ісачанкі. З 1988 года ён быў зачынены на рэканструкцыю, а на яго месцы адкрыўся Гомельскі дзяржаўны абласны Палац творчасці дзяцей і моладзі.
У 1969 годзе будынак кінатэатра імя Калініна быў рэканструяваны: пабудаваныя другая кіназала і фае.
На 1989 год у Гомелі было 7 кінатэатраў: шырокафарматныя імя Калініна і «Юбілейны» (адкрыўся ў 1978 годзе), шырокаэкранныя «Кастрычнік», «Мір» (адкрыўся ў 1959 годзе), «Ракета», «Спартак», «Спадарожнік». Кінатэатр імя Калініна быў самым буйным у горадзе, меў 2 кіназалы на 1270 месцаў, па статыстыцы яго штогод наведвала больш за 2 мільёна гледачоў. Другім па памеру быў кінатэатр «Юбілейны» з 2 заламі на 1060 месцаў.
У 1990-я гады зачыніліся гомельскія кінатэатры «Ракета», «Спартак», «Спадарожнік» і «Юбілейны», а з 2002 да 2010 у кінатэатры «Мір» арганізоўваліся толькі відэапаказы, без кінасеансаў. У 2006 годзе спыніла працу малая зала кінатэатра імя Калініна.
У 2008 годзе кінатэатр «Юбілейны» быў здадзены ў арэнду ПУП «Інвестыцыйная кампанія „Капітал-актыў“», якая правяла рэканструкцыю. У кінатэатры была ўсталяваная новая гукавая сістэма і 21-метровы бясшоўны экран. Летам 2010 года кінатэатр «Юбілейны» першы ў Гомелі стаў паказваць фільмы ў 3D. З-за эканамічнага крызісу ў лістападзе 2011 года кінатэатр зачыніўся.
У снежні 2010 года пасля правядзення капітальнага рамонту з’явілася магчымасць прагляду фільмаў у 3D-фармаце ў кінатэатры «Кастрычнік», а ў 2012 годзе і ў кінатэатры «Мір».
У снежні 2014 года на аўтастаянцы ДБК на вул. Аб’язной, 10 адкрыўся першы ў Гомелі Аўтакінатэатр на 25 аўтамабіляў з экранам памерам 5 на 10 метраў. Праз некалькі гадоў кінатэатр спыніў сваю працу.
У лютым 2016 года зала відэацэнтра «Кастрычніцкі» праспекце Кастрычніка была перааснашчана за кошт сродкаў «Гомелькінавідэапракат» і атрымала назву «МініОН»[6]. 1 лістапада 2020 года кіназала спыніла працу, а праз некалькі тыдняў адкрылася ў былой відэазале кінатэатра імя Калініна.
У 2019 годзе пасля рэканструкцыі адкрыта малая зала кінатэатра імя Калініна, разлічаная на 150 месцаў. У кіназале ўсталяваны сярэбраны экран памерам 12,3 на 5,3 м. Новае абсталяванне кіназалы дазволіла дэманстраваць фільмы ў фарматах 2D і 3D[7][8].
28 снежня 2018 года будынак кінатэатра «Юбілейны» з дзясятай спробы быў прададзены на аўкцыёне за 250 200 рублей[9] кампаніі «Эльфента-спорт», якая ў 2019 годзе адкрыла ў ім сямейныя забаўляльны цэнтр з кінатэатрам Misteria Cinema на 135 месцаў[10].
У красавіку 2020 года на паркоўцы былога аўтарынку «Асаўцы» пачаў працаваць аўтакінатэатр Open air cinema: на плошчы каля 3000 квадратных метраў размешчаны святлодыёдны экран памерам 10 на 4 метры. Гук транслюецца на FM-частаце.
Спіс кінатэатраў Гомеля
правіцьУ спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Гомеля. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку.
Табліца:
- Назва — назва кінатэатра;
- Адкрыты — дата адкрыцця кінатэатра;
- Закрыты — дата закрыцця для неіснуючых кінатэатраў;
- Архітэктары — імя і прозвішча архітэктараў;
- Адрас — адрас, дзе знаходзіцца кінатэатр;
- Нататкі — дадатковыя тлумачэнні;
- Спасылкі — крыніцы;
Існуючыя
правіцьКолерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Назва | Адкрыты | Архітэктары | Адрас | Выява | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
Аўтакінатэатр Open air cinema | 2020 | Аўтастаянка па вул. Давыдаўская, 100 | Экран памерам 10 на 7 метраў. Часова не працуе. | [11][12] | ||
Кастрычнік | 1963 | вул. Барыкіна, 127 | 1 кіназала на ~200 месцаў. З 2010 пасля рэканструкцыі — лічбавы з фарматам 3D. | [13] | ||
Кінатэатр імя Калініна | 1911 | Станіслаў Шабунеўскі, Уладзімір Вараксін | вул. Камунараў, 4 | 3 залы. Самы стары дзеючы кінатэатр Гомеля. Будынак кінатэатра імя Калініна з’яўляецца часткай гасцініцы «Савой», якая захавалася. Да 1919 года — «Мастацкі», з 1919 па 1923 — «1-ы Савецкі». У 1923 атрымаў імя Калініна. У 1947 годзе кінатэатр быў рэканструяваны. | [14][15] | |
Мір | 1959 | Зоя Брод | вул. Ільіча, 51/Б | 1 кіназала і 2 відэазалы ад 6 да 198 месцаў. З 2002 да 2010 у кінатэатры адбываліся толькі відэапаказы, без кінасеансаў. З 2012 пасля рэканструкцыі — лічбавы ў фармаце 3D. | [16][17] | |
Містэрыя Сінема | 1979 | Вольга Ісаеўна Ціхава | вул. Юбілейная, 9 | Першы 3D-кінатэатр Гомеля. Да 2019 года — «Юбілейны». Са снежня 2019 года — Misteria Cinema. У 2008 годзе быў рэканструяваны. З 2011 па 2019 годы кінатэатр быў зачынены з-за фінансавага крызісу. | [18][19] |
Закрытыя
правіцьНазва | Адкрыты | Закрыты | Архітэктары | Адрас | Нататкі | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|---|
1 Мая | 1920-я | Н/Д | Парк імя Луначарскага | Летні кінатэатр | ||
Аўтакінатэатр | 2014 | Н/Д | вул. Аб’язная | Аўтакінатэатр на 25 месцаў. Экран памерам 5 на 10 метраў. | [20] | |
Зорка | 1940 | Н/Д | Парк імя Луначарскага | |||
Інтымны | 1920-я | Н/Д | вул. Базарная | |||
Інтэрнацыянал | 1910-я | Н/Д | Каля чыгуначнага вакзала, насупраць цяперашняга Палаца культуры чыгуначнікаў імя Леніна | Да 1919 года — кінатэатр «Новы Ілюзіён» | ||
Кінатэатр Гарсавету | 1920-я | Н/Д | Будынак Вялікай Сінагогі (раён сучаснай плошчы Труда) | |||
Кінатэатр імя Будзённага | 1947 | 1961 | вул. Барыкіна, 82б | Кінатэатр на 250 месцаў. У 1958 годзе быў перайменаваны ў «Кастрычнік», а праз тры гады зачынены. У 2013 годзе былы будынак «Будзёнага» знеслі з-за пашырэння вуліцы Барыкіна. | [21] | |
Кінатэатр імя Валадарскага | 1920-я | Н/Д | Насупраць кінатэатра імя Калініна | |||
Кінатэатр імя Вароўскага | 1910-я | 1940-я | вул. Румянцаўская | У 1910-я — электрабіёграф Р. Штрэмера, пазней — кінатэатр «Мулен Руж». У 1919 годзе кінатэатр быў перайменаваны ў «Чырвоную Зорку», а ў 1923 годзе — у кінатэатр імя Вароўскага. Разбураны падчас Другой сусветнай вайны. | ||
Кінатэатр імя Ісачанкі | 1964 | 1988 | Парк імя Луначарскага | У 1964 годзе быў перайменаваны ў «Дзіцячы кінатэатр імя А. Л. Ісачанка». На месцы кінатэатра пабудаваны моладзевы цэнтр «Юнацтва». | ||
Кіно | 1920-я | Н/Д | Навабеліца | |||
Мары | 1910-я | Н/Д | ||||
Ракета | 1963 | 1990-я | вул. Палеская, 96А. | У будынку былога кінатэатра працуе кафэ. | ||
Спадарожнік | 1983 | 1990-я | вул. Чарнаморская, 1а | Кіназала на 273 месца. | ||
Спартак | Н/Д | 1990-я | Зоя Брод | вул. Савецкая, 66а | У будынку кінатэатра размяшчаецца забаўляльны цэнтр «Plaza». | |
Трыумф | 1913 | Н/Д | Вугал вуліц Румянцаўскай і Траецкай |
Крыніцы
правіць- ↑ Развитие кинематографа в Гомеле в первой половине XX века(недаступная спасылка). nashkraj.info. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Кинотеатры в Гомеле(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Кинотеатры Гомеля(недаступная спасылка). Гомельпедия. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Девять столетий истории Гомеля: XX век . Гомельские ведомости. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Краеведение – основа духовного и нравственного возрождения общества: научно-практ. конф. (Гомель, 10-11 декабря 1997 г.). – Гомель 1997, с. 92-94.
- ↑ В Гомеле с 1 ноября кинозал «МиниОН» перестанет принимать зрителей (руск.). Белка Гомель. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ В кинотеатре имени Калинина после ремонта открылся малый кинозал (руск.)(недаступная спасылка). Сильные новости. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Чем планирует удивить главный кинотеатр города? (руск.). Правда Гомель. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр Юбилейный в Гомеле продан по рекордной цене (руск.). rynak.by. Праверана 22 сакавіка 2021.
- ↑ Если вы еще не знали. В Гомеле без рекламы и пафоса открылся семейный развлекательный центр (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 5 верасня 2021.
- ↑ Новая реальность — новое кино. В Гомеле откроют автокинотеатр, чтобы зрители оставались «самоизолированы» . Onliner.by. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Как работает гомельский автокинотеатр? . Гомельские ведомости. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр Октябрь(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр им. Калинина(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр имени Калинина(недаступная спасылка). gomelstreet.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр "Мир" после реконструкции откроется в Гомеле 1 августа . БЕЛТА. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Кинотеатр Мир(недаступная спасылка). afisha.tut.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ В Гомеле закрылся первый 3D кинотеатр(недаступная спасылка). ej.by. Архівавана з першакрыніцы 10 мая 2021. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Мистерия . Праверана 10 мая 2021.
- ↑ На Объездной откроется первый гомельский автокинотеатр . Onliner.by. Праверана 10 мая 2021.
- ↑ Советский район. Такой молодой . Правда Гомель. Праверана 10 мая 2021.
Літаратура
правіць- Краеведение - основа духовного и нравственного возрождения общества Материалы Междунар. науч.-практ. конф., Гомель, 10-11 дек. 1997 г. (руск.). — Гомель: Б.и., 1997. — 111 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кінатэатры Гомеля