Кінематыка
раздзел механікі
Кінема́тыка[1] (гр. «кінема» κίνημα — рух) — раздзел механікі, які займаецца апісаннем руху аб’ектаў, не разглядаючы яго прычыны. Задача кінематыкі заключаецца ў тым, каб даць метады матэматычна строгага, колькаснага апісання руху цел і вызначыць узаемасувязі паміж велічынямі, якія характарызуюць рух.
Апісанне руху складанага аб’екта ў агульным выпадку палягае ў апісанні руху частак, што яго складаюць. Любы рух абсалютна цвёрдага цела можна апісаць як геаметрычную суму руху аднаго з яго пунктаў і вярчальнага руху гэтага цела вакол гэтага пункта. Адпаведна, існуюць такія раздзелы кінематыкі:
Зноскі
Літаратура
правіць- Ісачанкава, Л. А. і інш. Фізіка: вучэб. дапам. для 9-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / Л. А. Ісачанкава, Г. У. Пальчык, А. А. Сакольскі; пад рэд. А. А. Сакольскага; пер. з рус. мовы Н. Г. Ляўчук. — Мінск: Нар. асвета, 2010. — 213 с.: іл. — ISBN 978-985-03-1373-7.
- Кінема́тыка; Кінематы́чны // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. — Т. 2: Г — К / [рэдактар А. Я. Баханькоў]. — С. 686. — 765 с.