Кіра Астравумава
Кіра Астравумава (нар. 22 сакавіка 1983, Паляўской, Свярдлоўская вобласць, Расія) — беларуская валейбалістка. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь.
Нарадзілася |
22 сакавіка 1983 (41 год) |
||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Біяграфія
правіцьУ 2003 годзе скончыла сярэднюю прафесійную вучэльню алімпійскага рэзерву № 1 у Екацярынбургу, атрымаўшы кваліфікацыю «педагог па фізічнай культуры і спорце». Вышэйшую адукацыю атрымала ў Баранавічах, скончыўшы ў 2009 годзе Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «падатковае і банкаўскае права».
Да 2003 года ўваходзіла ў расійскую каманду «Уралачка». Была пяціразовым чэмпіёнам беларусі, чатырохразовым ўладальнікам Кубка, срэбны і трохразовы бронзавы прызёр Беларусі.
У 2003 годзе пачынала працоўную кар’еру на пасадзе спартыўнага-інструктара валейбольнага клуба «Атлант», потым пераехала ў Мінск, дзе працавала спартыўным-інструктарам у валейбольным клубе «Мінск». У Баранавічы вярнулася ў 2017 годзе на пасаду старэйшага трэнера-начальніка каманды валейбольнага клуба «Атлант».