Кірыл Андрэевіч Князеў

беларускі гандбаліст

Кірыл Князеў (нар. 9 сакавіка 1990) — беларускі гандбаліст, левы паўсярэдні польскага клуба «Тарнаў» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Гандбол
Кірыл Князеў
Поўнае імя Кірыл Андрэевіч Князеў
Нарадзіўся 9 сакавіка 1990(1990-03-09) (34 гады)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 195 см
Вага 105 кг
Пазіцыя левы паўсярэдні
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Тарнаў
Нумар 38
Клубная кар’ера[* 1]
0000—2010 БГК імя Мяшкова
2009—2010   Аркатрон Мінск
2010—2012 СКА Мінск
2012—2013 БГК імя Мяшкова
2013—2015 СКА Мінск
2015—2017 Погань Шчэцін[d] 60 (219)
2017—2020 Каліш[d] 81 (359)
2020—0000 Тарнаў[d]
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2018 Беларусь Беларусь 50 (95)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 студзеня 2019

Біяграфія правіць

Выступаў за другую каманду БГК імя Мяшкова, сезон 2009/10 правёў у арэндзе у мінскім «Аркатроне». З 2010 па 2012 год быў іграком сталічнага СКА, пасля чаго вярнуўся ў Брэст, аднак, правёўшы ў БГК адзін сезон, па пагадненні бакоў пакінуў клуб і зноў далучыўся да СКА. У ліпені 2015 года перайшоў у польскі клуб «Погань» са Шчэціна. З сезона 2017/18 выступаў за «Каліш»[1].

У ліпені 2020 года перайшоў у «Тарнаў»[2].

Пачаў выступаць за нацыянальную зборную Беларусі па гандболе з 2010 года.

Статыстыка правіць

  Зборная Беларусі
Год Гульні Галы
2010 3 11
2011 0 0
2012 8 17
2013 16 31
2014 7 20
2015 14 16
2016 1 0
2017 0 0
2018 1 0
Усяго 50 95

Зноскі

  1. Новости. Переезды (руск.)(недаступная спасылка). Прессбол (31 жніўня 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2017. Праверана 23 кастрычніка 2017.
  2. Польша. Официально. Левый полусредний из Беларуси Кирилл Князев продолжит карьеру в клубе "Тарнув". Контракт по схеме "1+1" (руск.). handballfast.com (16 ліпеня 2020). Праверана 31 студзеня 2021.

Спасылкі правіць