Кірыл (Дзмітрыеў)
Кірыл, свецкае імя Барыс Міхайлавіч Дзмітрыеў (нар. 24 лістапада 1954, Сан-Францыска, ЗША) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы за мяжой, архіепіскап Заходне-Амерыканскі і Сан-Францыскі.
Кірыл | |
---|---|
Навуковая ступень | магістр багаслоўя[d] |
Дзейнасць | святар |
Нараджэнне |
24 лістапада 1954 (70 гадоў) |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў рускай праваслаўнай сям'і. У 1981 годзе пастрыжаны ў манахі і ўзведзены ў сан іерадзякана, а затым іераманаха. У 1981 годзе прызначаны клірыкам Рускай духоўнай місіі ў Іерусаліме. У 1982 годзе пераведзены ў Заходне-Амерыканскую і Сан-Францыскую епархію, у 1987 годзе ўзведзены ў сан ігумена.
У 1992 годзе хіратанісан у епіскапа Сіэтлійскага, вікарыя Заходне-Амерыканскай і Сан-Францыскай епархіі. У 2000 годзе пасля смерці папярэдняга епіскапа гэтай епархіі Антонія становіцца правячым архіерэем епархіі. У 2003 годзе ўзведзены ў сан архіепіскапа.