Кір I
Кір I (стар.-перс.: Kuruš, грэч. Κύρος) — персідскі цар з дынастыі Ахеменідаў, сын Тэіспа, унук Ахемена.
Кір I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Тэісп | ||||||
Пераемнік | Камбіз I | ||||||
Нараджэнне | невядома | ||||||
Смерць |
580 да н.э. |
||||||
Род | Ахеменіды | ||||||
Бацька | Тэісп | ||||||
Жонка | Мандана Медыйская[d] | ||||||
Дзеці | Камбіз I | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзяліў разам з братам Арыярамнам царства свайго бацькі. Кір І асацыюецца, хоць і не ўсімі даследчыкамі, з Курасам Парсумаскім. Упершыню Курас узгадваецца ў 652 да н.э., калі ён выступіў на баку вавілонскага цара Шамаш-шум-укіна ў няўдалай вайне таго са сваім братам асірыйскім царом Ашурбаніпалам.
Курас узгадваееца зноў у 639 да н.э. У той год Ашурбаніпал захапіў Элам і прымусіў скарыцца сабе ўсіх саюзнікаў Эламу, у тым ліку Кураса. Яго сын Аруку быў пасланы ў Асірыю заплаціць даніну Ашурбаніпалу. Пасля Курас знікае з гістарычных запісаў. Верагодна, ён працягваў плаціць даніну і пасля смерці Ашурбаніпала, а з падзеннем Асірыі ў 612 да н.э. патрапіў пад уплыў Мідыі. Памёр за панаваннем мідыйскага цара Кіяксара (633 да н.э. — 584 да н.э.) ці яго сына Астыяга (584 да н.э. — 550 да н.э.). Пераемнікам Кіра І на пасадзе цара стаў яго сын Камбіз I.
Зноскі
Літаратура
правіць- A. Shapur Shahbazi: Cyrus I. In: Encyclopædia Iranica, vol. 6, p. 516