Кітаеўская сінагога (Пінск)

Кітаеўская сінагога — колішняя сінагога ў Пінску, якая размяшчалася на вул. Бутрымовіча, 5 (пазней — вул. Папярочна-Школьная, Піянерская, цяпер — вул. Каржа). Належала любавіцкім хасідам. Пабудавана з цэглы па праекце архітэктара Мікалая Катовіча (нар. 1875)[1] на месцы драўлянай сінагогі (каля 1766), якая згарэла ў 1921 г. Зачынена ў 1962 г. Выкарыстоўвалася ў якасці спартыўнай залы да пачатку 1980-х гг. Зруйнавана, месца былой забудовы занята паркоўкай.

Славутасць
Кітаеўская сінагога
Кітаеўская сінагога на вул. Бутрымовіча Праект архітэктара М. Катовіча. 1922
Кітаеўская сінагога на вул. Бутрымовіча Праект архітэктара М. Катовіча. 1922
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Мікалай Катовіч[d]
Дата пабудовы 1920-я

Зноскі

  1. ДАБрВ, ф. 5, оп. 2, спр. 339.

Літаратура правіць