Кітайскі квартал (фільм)

«Кіта́йскі кварта́л» (англ.: Chinatown) — амерыканскі неануарны містычны крымінальны трылер 1974 года, зняты рэжысёрам Раманам Паланскі паводле сцэнару Роберта Таўна. Галоўныя ролі выканалі Джэк Нікалсан і Фей Данаўэй. Кінастужка была натхнёна каліфарнійскімі воднымі войнамі, серыяй спрэчак наконт вады на поўдні Каліфорніі на пачатку XX стагоддзя, у сувязі з якой інтарэсы Лос-Анджэлеса забяспечылі права на ваду ў даліне Оўэнс[12]. Прадзюсарам фільма выступіў Роберт Эванс, а прадукаваннем кінастужкі займалася студыя Paramount Pictures. Гэта была апошняя кінстужка рэжысёра, якая была знятая ў Злучаных Штатах. Фільм змяшчае шмат элементаў нуар-фільма, у прыватнасці шматслаёвую гісторыю, якая ёсць часткова таямнічай і часткова псіхалагічнай драмай[13]. У 1991 годзе фільм быў абраны Бібліятэкай Кангрэса дзеля захавання ў Нацыянальным рэестры фільмаў Злучаных Штатаў як культурна, гістарычна або эстэтычна значны фільм[14][15]. Ён часта ўваходзіць у спіс найвялікшых фільмаў усіх часоў[16][17]. Карціна атрымала шмат кінапрэмій, у тым ліку Оскар за найлепшы сцэнарый і Залаты Глобус за найлепшы фільм, рэжысуру, сцэнарый і найлепшую акцёрскую гульню.

Кітайскі кварталM:
англ.: Chinatown
Постар фільма
Жанр неануар[d], фільм-містэрыя[d][3][4][…], фільм нуар[d][5], крымінальны трылер[d] і драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Paramount Pictures
Працягласць 131 хв. і 133 хв.
Бюджэт 6 000 000 $
Зборы 29 225 935 $[11] і 29 200 000 $[11]
Краіна
Мова англійская
Год 19 снежня 1974[1], 1974, 20 чэрвеня 1974[2] і 28 чэрвеня 1974[2]
Наступны фільм The Two Jakes[d]
IMDb ID 0071315

У 1937 годзе жанчына, якая назвалася Эвелін Малрэй, наймае прыватнага следчага Джэка Гітэса (Джэк Нікалсан), каб ён прасачыў за яе мужам Голісам Малрэем (Дарэл Зверлінг), галоўным інжынерам Дэпартаменту вады і энергіі Лос-Анджэлеса. Яна сцвярджае, што ён мае рамантычныя стасункі з маладой жанчынай. Пераследуючы яго, Гітэс наведвае адкрытае пасяджэнне аб будаўніцтве новага вадасховішча, якое сам Малрэй лічыць небяспечным, бо пабудаваная дамба можа быць разбураная праз сваю недасканалую канструкцыю. Гітэс фатаграфуе Малрэя з маладой жанчынай, і фатаздымкі трапляюць у газеты на наступны дзень. Вярнуўшыся ў свой офіс, Гітэс сутыкаецца з сапраўднай Эвелін Малрэй (Фей Данаўэй), якая пагражае яму позвай у суд. Разумеючы, што ім скарысталіся, Гітэс мяркуе, што сапраўднай цэллю ёсць Голіс Малрэй. Перш чым ён паспявае дапытаць яго, лейтэнант Лу Эскабар (Перы Лопес) вылоўлівае цела Малрэя з вадаёму. Паліцыянты лічаць, што смерць з'яўляецца няўмысным выпадкам, але, атрымаўшы замову ад сапраўднай Эвелін, Гітэс пачынае расследванне смерці Малрэя, мяркуючы, што гэта было забойства. Ён выяўляе, што, не зважаючы на засуш, штоночы з вадаёму выкідваецца велізарная колькасць вады. Начальнік службы аховы водных рэсурсаў Клод Малвігіл (Рой Джэнсан) і злосны памагаты (Раман Паланскі) папярэджваюць Гітэса аб тым, каб ён не ўмешваўся ў справу. Пры гэтым памагаты рэжа левую ноздру Гітэса. Вярнуўшыся ў свой офіс, Гітэсу тэлефануе Іда Сешнз (Даян Лэд), якая назвалася калісьці місіс Малрэй. Яна баіцца назваць свайго працадаўцу, але кажа Гітэсу праверыць спіс пасмерцяў у свежай газеце.

Гітэс выяўляе, што Малрэй калісьці быў дзелавым партнёрам Ноа Кроса (Джон Х'юстан), які з'яўляецца заможным бацькам Эвелін. Наведаўшы Кроса, той прапануе Гітэсу падвоіць яго ганарар за пошукі зніклай каханкі Малрэя. У зале запісаў Гітэс знаходзціь запісы, паводле якіх большая частка паўночна-заходняй даліны Сан-Фернанда нядаўна змяніла ўладальніка. Даследуючы даліну, на яго нападаюць разьюшаныя земляўласнікі, якія лічаць яго агентам воднага дэпартамента, які, як яны сцвярджаюць, сабатуе водазабеспячэнне з мэтай іх выгнання. Гітэс робіць выснову, што водны дэпартамент высушвае зямлю, каб яе можна было вельмі танна набыць, а Малрэя забілі, бо той выкрыў быў іх планы. Гітэс выяўляе, што нядаўна памерлы жыхар дом старцаў, здавалася б, набыў нерухомасць праз тыдзень па сваёй смерці. Гітэс і Эвелін праз падман прабіраюцца ў гэты дом і пацвярджаюць, што іншыя дагаворы з нерухомасцю патаемна здзяйсняліся на імёны некаторых невядомых жыхароў. Іх візіт перапыняе падазроны дырэктар, які тэлефануе Малвігілу. Пасля ўцёкаў ад Малвігіл і яго памочніка Гітэс і Эвелін хаваюцца ў Эвелінавым доме, дзе кахаюцца разам. Уначы Эвелін атрымлівае тэлефанаванне, і яна раптоўна сыходзіць, папярэджваючы Гітэса, што яе бацька ёсць небяспечны. Гітэс пераследуе Эвелін і выяўляе, што Эвелін суцяшае каханку Малрэя. Ён абвінавачвае Эвелін у тым, што яна трымае жанчыну ў закладніках, але яна сцвярджае, што жанчына ёсць яе сястрой на імя Кэтрын (Белінда Палмер).

На наступны дзень ананімнае тэлефанаванне прыцягвае Гітэса ў кватэру Іды Сешнс, дзе ён знаходзіць яе цела. Эскабар, які чакае яго там, кажа, што каранер выявіў салёную ваду ў лёгкіх Малрэя, што сведчыць аб тым, што ён не патануў у вадаёме з прэснай вадой. Эскабар падазрае, што Эвелін забіла яго, і кажа Гітэсу, каб ён як мага хутчэй выдаў яе. Гітэс вяртаецца ў маёнтак Малрэяў, але не знаходзіць там Эвелін. Нечакана Гітэс разумее, што невялікая сажалка ў маёнтку сілкуецца салёнай вадой і знаходзіць у ёй зламаныя акуляры. Ён знаходзіць Эвелін у доме, дзе ўтрымліваецца Кэтрын і дазнаецца ад Эвелін, што Кэтрын ёсць яе сястрой і дачкой адначасова. Як стала вядома, бацька згвалціў Эвелін, калі ёй было ўсяго 15 гадоў. Яна кажа, што акуляры не належалі Малрэю, бо ён не насіў біфакальныя акуляры.

Гітэс ладзіць уцёкі жанчын у Мексіку і даручае Эвелін сустрэцца з ім у доме яе дварэцкага ў кітайскім квартале. Ён выклікае Кроса ў дом Малрэяў, каб урэгуляваць іх дагавор. Крос прызнаецца аб сваім намеры ўключыць Паўночна-Заходнюю даліну ў склад горада Лос-Анджэлесу, а затым арашаць і развіваць яе. Гітэс абвінавачвае Кроса ў забойстве Малрэя, аднак Крос прымушае Малвігіла забраць біфакальныя акуляры ў Гітэса, пагражаючы зброяй. Гітэс вымушаны адвезьці іх у кітайскі квартал, дзе шпега чакае Эвелін. Паліцыянты таксама прысутнічаюць там і затрымліваюць Гітэса. Калі Крос падыходзіць да Кэтрын, назваўшыся яе дзедам, Эвелін страляе яму ў руку і ад’язджае на аўтамабіле разам з Кэтрын. Паліцыя адкрывае агонь, забіваючы Эвелін. Крос абдымае Кэтрын, у якой пачалася гістэрыка, і адводзіць яе. Эскабар загадвае вызваліць Гітэса. Уолш (Джо Мантэл), супрацоўнік Гітэса, адводзіць яго з месца забойства, кажучы яму: «Забудзь, Джэйк, бо гэта кітайскі квартал».

Крытыка

правіць

На Rotten Tomatoes «Кітайскі квартал» мае рэйтынг ухвалення 99% на падставе 76 аглядаў з сярэднім рэйтынгам 9,40/10. На думку крытыкаў, не зважаючы на тое, якім жосткім і цынічным было тое дзесяцігоддзе, кінастужка лічыцца класікай нуару, дзякуючы бліскучаму сцэнару Роберта Таўна, цвёрдай руцэ рэжысёра Рамана Паланскі і выдатным выступам Джэка Нікалсана і Фей Данаўэй. На Metacritic фільм мае 92 сярэдняўзважаныя балы з 100 магчымых, заснаваных на 22 крытычных аглядах, што сведчыць аб усеагульным ухваленні. Роджэр Эберт дадаў яго ў свой спіс «Выдатных фільмаў», вылучыўшы, што выступ Нікалсана і сцэнарый Таўна сталі ключавымі ў тым, каб кінастужка ня стала наўпрост жанравай крымінальнай карцінай[18].

Крыніцы

правіць
  1. Lexicon of international filmsZweitausendeins.
  2. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 чэрвеня 2022.
  3. а б в г http://www.metacritic.com/movie/chinatown Праверана 2 ліпеня 2016.
  4. http://www.filmaffinity.com/en/film786390.html Праверана 2 ліпеня 2016.
  5. http://stopklatka.pl/film/chinatown-1974 Праверана 2 ліпеня 2016.
  6. а б в г д http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=2604.html Праверана 2 ліпеня 2016.
  7. а б в г http://www.filmaffinity.com/es/film786390.html Праверана 2 ліпеня 2016.
  8. а б в Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  9. а б в г д е ё ж з і к л м н о http://www.imdb.com/title/tt0071315/fullcredits Праверана 2 ліпеня 2016.
  10. а б в г д http://www.bbfc.co.uk/releases/chinatown-1 Праверана 2 ліпеня 2016.
  11. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 25 чэрвеня 2022.
  12. «The Water Fight That Inspired Chinatown». The New York Times.
  13. Wasson, Sam. «The Big Goodbye. Chinatown and the Last Years of Hollywood». Flatiron Books, 2020.
  14. «U.S. film regisrty adds 25 'significant' movies». Chicago Tribune.
  15. «Complete National Film Registry Listing». Library of Congress.
  16. «Chinatown: the best film of all time». The Guardian.
  17. «Greatest film ever: Chinatown wins by a nose». The Sydney Morning Herald.
  18. «Chinatown». RogerEbert.com

Спасылкі

правіць