Кіявец (Крупскі раён)

вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Кіявец, Крупскі раён)

Кіяве́ц[1] (трансліт.: Kijaviec, руск.: Киевец) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці, у вярхоўях Бабра. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Вёска
Кіявец
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 144 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1796
Паштовыя індэксы
222014
Аўтамабільны код
5
Кіявец на карце Беларусі ±
Кіявец (Крупскі раён) (Беларусь)
Кіявец (Крупскі раён)
Кіявец (Крупскі раён) (Мінская вобласць)
Кіявец (Крупскі раён)

З 1924 па 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Абчугскага сельсавета[2].

Гісторыя правіць

Размешчана на месцы старажытнага гарадзішча.

Вядома з 1562 года, калі разам з маёнткамі Загароддзе і Коханава (абодва цяпер у Талачынскім раёне) пасля смерці князя Васіля Юр’евіча Друцкага-Талачынскага перайшлі да паноў Гарнастаяў, але адначасова былі «блізкасцю» нашчадкаў Януша Друцкага-Любецкага.[3]

У 1650 годзе маёнтак Коханава, куды ўваходзіла вёска, купіў Леў Сапега. Вёска стала цэнтрам Кіявецкага войтаўства. Кіявецкае войтаўства было закладзена Ігнацыю Агінскаму, у 1700 годзе Сапега яго выкупіў.

У 1909 годзе — у Абчугскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні.

У выніку другога ўзбуйнення БССР вёска апынулася ў складзе Чарэйскага, з 1931 года — Крупскага раёнаў БССР. У час калектывізацыі быў створаны колгас «40 год КІМа».

У баявых дзеяннях Другой сусветнай вайны загінулі 24 чалавекі. У час акупацыі вёска часткова спалена, загублена 25 жыхароў. У 1944 годзе калгас адноўлены.

З 1950 года вёска ў складзе калгаса «Барэц», потым — саўгаса, потым — калгаса «Абчуга». На 1 студзеня 1998 года працавалі крама і жывёлагадоўчая ферма.

Мікратапаніміка на пачатак XX стагоддзя правіць

У гаспадарчым плане вёска Кіявец размяшчаецца вельмі нявыгадна, яна стаіць на самым паўднёвым ускрайку сваёй зямлі. З захаду, на адлегласці 600-700 метраў, знаходзіцца балота, З усходу – праз тых жа 600-700 метраў – панскі лес. Недзе за 50 гадоў (з 1865 па 1915) мяжа распрацаваных зямель пасунулася на поўнач амаль на 2км. І кожны лапік новай ворнай зямлі ці пожні ўжо меў назву. Тэрыторыя на поўдзень ад вёскі называецца:

- Той бок – мясцовасць за Малой рэчкай, першапачаткова адносілася да пасёлка Шарнява потым (пасля распаду абшчыны недзе у канцы 19 пачатку 20 стагоддзя), частка зямель была куплена жыхарамі Кіяўца.

- Малая рэчка, калі і проста рэчка-ручэй, які выцякае з балота, працякае уздоўж Кіяўца на адлегласці каля 100м. з паўднёвага боку, у напрамку з захаду на ўсход, каля кладзішча рэзка паварочвае на поўдзень і цераз 1км. упадае ў раку Бобр. Рэчка неаднаразова углублялася, спрамлялася (канец 19 стагоддзя, пяцідзясятыя і шасцідзесятыя годы 20 стагоддзя). Раздзяляе землі Кіяўца і Шарнява

- Гарадзішча – узвышша, гара на Тым боку памерамі 600 на 200 метраў.   

- Капказ – рэшткі старажытнага умацавання на Гарадзішчы.

- Прыкапказнік – роў вакол Капказа.

- Цыганскі вугал і Цыганская горка – невялікі лужок і горка на Тым боку на ўскрай лесу з захаду, дзе заўсёды застанаўліваліся табарам цыгане.

- Аніськава пушча – невялічкая пушча на Тым боку, мусіць па прозвішчу жыхара Кіяўца.

- Масейкаў барок – невялічкі бор на Тым боку, мусіць па прозвішчу жыхара Кіяўца.

- Казаноўка – заходні канец вёскі. Мабыць была некалі воскабойня і там пчалярамі быў пастаўлены казан.

- Абчугская вуліца – усходняя частка Кіяўца за шляхам на Чарэю, была застроена у перыяд 1930-2000 годы

- Чарэйская вуліца – частка вёскі уздоўж былога шляха Бобр-Чарэя у напрамку на Чарэю, моладзь у 30-х гадах ХХ ст. называла яе паміж сабой Блындаўка.

- Дзянісаў прагон – прагон насупраць Дзянісавай хаты.

- Несцераў прагон – прагон насупраць Несцеравай хаты. У Кіяўцы было два прагоны імі карысталіся жыхары сярэдзіны вёскі дзеля выезду на сельскагаспадарчыя работы (паўночны напрамак). Жыхарам “канцоў” неабходнасці ў прагонах не было, яны выязжалі у канец вёскі і ехалі на поўнач.

- Піліпава гара – узгорак каля Піліпавай хаты. Некалі, (гадоў 200 таму)  тут было кладзішча. На карце 1866 года паказана сучаснае кладзішча.

- Праварышча – пляцоўка над Малой рэчкай на ўсходняй ўскраіне вёскі. Мабыць на гэтым месцы была вінакурня (бровар).

- Гай – зараз невялічкі лужок, паросшы кустамі, непасрэдна прымыкаючы к сядзібам з паўночнага боку Казаноўкі.

Заўвагі:

          1. Некаторыя старыя людзі лічылі,  што Кіявец заснаваны і названы багамольцамі, якія вярталіся з багамолля у Кіеў, некаторыя звязвалі назву з нейкімі кійкамі, але найбольш паважаныя і граматныя адказвалі, што ня ведаюць. На картах удалося адшукаць яшчэ пяць паселішч з такой назвай: вёска на захад ад Мінска, на Дунаі, у Польшы пад Беластокам і памерлая вёска каля г.Сянно на Віцебшчыне.

          2. Кіявец у пачатку 20-га стагоддзя меў у плане выгляд буквы Т. Цяпер вуліцам даны новыя афіцыйныя назвы: Центральная, Вясенняя і новаадбудаваным Маладзёжная і Лясная.

< Поўны тэкст Мікратапанімікi надрукаваны [4]>

Насельніцтва правіць

  • XVIII стагоддзе: пачатак XVIII стагоддзя — 27 двароў.
  • XX стагоддзе: 1909 год — 45 двароў, 309 жыхароў; 1941 год — 59 двароў, 292 жыхары; 1998 год — 87 гаспадарак, 184 жыхары.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  3. Насевіч В. Лукомль і Лукомльская воласць // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 4. — Мн., 1994. — С. 161—186.
  4. Сяргееў-Сапежынскі У. Мiкратапаніміка вёскі Кіявец /Малое Палесье. Гісторыка-краязнаўчы альманах Друцка-Бярэзінскага краю, Крупкі 2010, стр 72-81.

Спасылкі правіць