Казімір Андрэевіч Буйніцкі

(Пасля перасылкі з К. Буйніцкі)

Казімір Андрэевіч Буйніцкі (30 лістапада (11 снежня) 1788[1], Дагда, Дагдская воласць[d] ці Краслава, Карона Каралеўства Польскага14 (26) ліпеня 1878[1], Дагда, Дагдская воласць[d]; Крыптанімы: WR) — пісьменнік, публіцыст, краязна­вец.

Казімір Андрэевіч Буйніцкі
польск.: Kazimierz Bujnicki
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 лістапада (11 снежня) 1788[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 14 (26) ліпеня 1878[1] (89 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, аўтар дзённіка
Мова твораў польская
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Ганаровы куратар школ Віцебскай губерні. У 1842—1849 гадах выдаваў альманах «Rubon». Даследчык Падзвіння, член Віленскага археаграфічнага таварыства, актыўны член Віленскай археалагічнай камісіі.

Аўтар этнаграфічна-краязнаўчых нарысаў, вершаванай камедыі «Komedje» (1851), апавяданняў і вершаў «Stara Panna» (1854), «Siostra Gertruda» (1842), «Pamiętniki ks. Jordana» (1852), «Biurko» (1862), «Wedròwki» (1841), «Nowa wedròwka po małych drogach» (1852) на польскай мове. У сваіх апавяданнях даволі праўдзіва паказвае жыццё беларускага і латышскага сялянства[2].

Зноскі

  1. а б в г Swartz A. Kazimierz Bujnicki — 2007.
  2. Энциклопедический словарь Брокгауза… Т. IVa. С. 864.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
  • Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2. — Мн., 1994.