Лаадыка I (III стагоддзе да н.э. — памерла раней за 236 да н.э.) — першая жонка цара Дзяржавы Селеўкідаў Антыёха II Тэаса[3].

Лаадыка I
Нараджэнне III стагоддзе да н.э.
Смерць мерк. III стагоддзе да н.э.
Род Селеўкіды[d]
Бацька Ахей[d][1]
Маці невядома
Муж Антыёх II Тэас[1]
Дзеці Селеўк II Калінік, Антыёх Гіеракс[2], Стратаніка Кападакійская[d], Лаадыка[d] і Apama[d]
Дзейнасць манарх

Паходжанне правіць

Лаадыка была дачкой Ахея ад невядомай грачанкі. Яе бацька быў уплывовым арыстакратам, які меў зямельныя ўладанні ў Анатоліі, а таксама быў звязаны з дынастыяй Селеўкідаў[4]. У яе была сястра Антыяхіда і два брата — Аляксандр і Андрамах[5].

Ахей быў другім сынам Селеўка I Нікатара.[6][7] Імя Лаадыкі тлумачыцца сувяззю з Селеўкідамі[8], бо так звалі яе цётку і прабабулю яе бацькі.

Замужжа правіць

Дата нараджэння Лаадыкі невядомая[9], і мала вядома пра яе дзяцінства. Яна стала жонкай свайго стрыечнага брата Антыёха II да 266 года да н.э.[9], калі ён яшчэ не стаў царом[5].

У 261 годзе да н.э. памёр Антыёх I Сатэр, і кіраўніком стаў Антыёх II. Лаадыка I нарадзіла жонку пецярых дзяцей: Селеўка II, Антыёха Гіеракса, Апаму, Стратаніку Кападакійскую і Лаадыку[10].

Развод правіць

У 252 годзе да н.э. па выніках другой сірыйскай вайны, Антыёх заключыў з Пталамеем II мірны дагавор. Селеўкід быў вымушаны пакінуць Лаадыку і ажаніцца з дачкой Лагіда — Берэніка з умовай, што дзеці ад гэтага саюза стануць кіраўнікамі Селеўкідскай дзяржавы[11].

Нягледзячы на тое, што Лаадыка перастала быць царыцай, яе палітычны статус заставаўся вельмі высокім. Антыёх II пасля разводу аддаў ёй зямельныя ўладанні ў Анатоліі[12], і цяпер яна кіравала маёнткамі ў Гелеспонце[5], каля горада Кізік[3], Іліёна і Карыі[5]. У горадзе Сарды ў царскіх запісах было адзначана, што яе землі лічыліся царскімі[13].

Па ўмовах дагавора аб разводзе, Лаадыка магла купляць і прадаваць зямлю[14]. Антыёх даў ёй час для рашэння пытання аб лёсе маёнткаў[15].

Яна атрымлівала даход ад штогадовага збору ўраджая, а таксама ад любой іншай дзейнасці ў падкантрольных уладаннях. Апроч гэтага, яна была вызвалена ад выплаты падатку на маёмасць[16].

Смерць Антыёха II. Трэцяя сірыйская вайна правіць

Ад шлюбу з Берэнікай у цара з’явіўся сын Антыёх[5]. 28 студзеня 246 года да н.э. Пталамей II памёр[3], і яго прастол перайшоў да Пталамея III. Пасля гэтай падзеі Антыёх пакінуў Берэніку, і адправіўся ў Эфес да Лаадыкі I. Яе першага сына ён назваў сваім пераемнікам[11].

У 246 да н.э. Лаадыка атруціла Антыёха II і загадала забіць Берэніку з яе сынам[17]. Селеўк II стаў спадчыннікам прастола свайго бацькі, а яго брат Антыёх Гіеракс стаў яго суправіцелем[3].

Брат Берэнікі, Пталамей III пачаў ваенныя дзеянні супраць Селеўкідаў, якія перайшлі ў трэцюю сірыйскую вайну, таксама вядомую як Вайна Лаадыкі[5]. Лагід паланіў Лаадыку I і забіў яе.[11] У час вайны, у 244 годзе да н.э. яна падтрымала свайго малодшага сына ў барацьбе з Селеўкам. Так у дзяржаве Селеўкідаў пачалася 17-гадовая грамадзянская вайна[5].

Зноскі правіць

  1. а б Любкер Ф. Laodice // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 719.
  2. http://www.perseus.tufts.edu/hopper/text?doc=Perseus%3Atext%3A1999.04.0104%3Aentry%3Dlaodice-bio-8 Праверана 3 снежня 2016.
  3. а б в г Laodice I article at Livius.org Архівавана 27 кастрычніка 2016.
  4. Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.8
  5. а б в г д е ё Grainger, A Seleukid prosopography and gazetteer p.47
  6. Seleucid genealogy Архівавана 24 сакавіка 2012.
  7. Seleucus I Nicator article at Livius.org Архівавана 28 сакавіка 2009.
  8. Billows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.97
  9. а б Seleukid Genealogies and Biographies — Antiochos II Архівавана 21 ліпеня 2011 года.
  10. Biographical information on Antiochus II Theos Архівавана 30 жніўня 2009.
  11. а б в Bromiley, International Standard Bible Encyclopedia: A-D p.144
  12. Billows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.126
  13. Billows, Kings and colonists: aspects of Macedonian imperialism p.p.114-5
  14. Aperghis, The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.102
  15. Aperghis,The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.103
  16. Aperghis,The Seleukid royal economy: the finances and financial administration of the Seleukid empire p.144
  17. Апіян, Сірыйскія справы, 65

Літаратура правіць