Лаадыка VII Тэя
Лаадыка VII Тэя Філадэльф (грэч. Λαοδίκη ἡ Θεά καὶ Φιλάδελφος; нарадзілася пасля 122 года да н.э.) — сірыйская прынцэса, царыца Камагены.
Лаадыка VII Тэя | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Λαοδίκη ἡ Θεά καὶ Φιλάδελφος | |||||||
|
|||||||
Нараджэнне | II стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | I стагоддзе да н.э. | ||||||
Род | Селеўкіды[d] | ||||||
Бацька | Антыёх VIII Грып | ||||||
Маці | Клеапатра Трыфена[d] | ||||||
Муж | Мітрыдат I Камагенскі | ||||||
Дзеці | Антыёх I Тэас Камагенскі[d] |
Біяграфія
правіцьПаходжанне
правіцьЗ'яўлялася дачкой цара Сірыі Антыёха VIII Грыпа і Клеапатры VI, дачкі егіпецкага цара Пталамея VIII.
Замужжа
правіцьШлюб Лаадыкі са спадчыннікам камагенскага кіраўніка Сама Мітрыдатам I Каліннікам быў часткай мірнага дагавора паміж іх бацькамі. Лаадыка нарадзіла свайму мужу сына Антыёха I Тэаса Камагенскага, які стаў будучым кіраўніком краіны.
Кіраванне краінай
правіцьКаля 90 года да н.э. у краіну ўварваліся парфяне, і Лаадыка звярнулася па дапамогу да свайго траюраднага брата Антыёху X, які кіраваў у той момант Келесірыяй і Фінікіяй. На чале войскі ён прыбыў у Камагену, але быў забіты ў час бітвы з агрэсарамі[1].
Зноскі
- ↑ Бокшанин А. Г., Парфия и Рим. Часть 2. Система политического дуализма в Передней Азии. с. 11
Літаратура
правіць- Бокщанин А. Г. Парфия и Рим. Часть 2. Система политического дуализма в Передней Азии. — М.: Издательство Московского Университета, 1966. — 305 с.
Спасылкі
правіць- Laodice VII Thea Архівавана 28 жніўня 2008.
- Tryphaena